Яраслаў Зьвяруга
Яраслаў Генрыхавіч Зьвяруга (4 верасьня 1928, Мядзел — 4 жніўня 2011[1]) — беларускі археоляг, кандыдат гістарычных навук (1972).
Яраслаў Зьвяруга | |
Дата нараджэньня | 4 верасьня 1928 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 жніўня 2011 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў БДУ (1953). З 1966 году ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Дасьледваў старажытныя гарады Ваўкавыск, Горадню, Зьдзітаў, Ліду, Слонім, Турыйск, гарадзішчы і паселішчы Гальшаны, Гарані, Гарадок, Засьвір, Мікольцы, Сьвір, Хведзевічы, курганныя могільнікі Вайшкуны, Засьвір, Калпакі, Камена, Кастыні, Косаўшчына. Пры раскопках Ваўкавыску (1965—1971) дасьледваў фартыфікацыі, наземныя і паўзямлянкавыя жытлы XI—XIII стагодзьдзяў, рэшткі царквы XII ст., давёў існаваньне места на 250 гадоў раней за яго першы ўпамін ў пісьмовых крыніцах. На раскопках у Слоніме і Горадні выявіў жылыя і гаспадарчыя пабудовы месьцічаў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (Ч.2, 1972).
Бібліяграфія
рэдагаваць- Археологические работы в Слониме // Беларускія старажытнасьці. — Мн., 1972;
- Древний Волковыск X—XIV вв. — Мн., 1975;
- Славяно-балтские связи в раннем средневековье (по материалам Белоруссии) // Проблемы этногенеза и этнической истории балтов. — Вильнюс, 1985;
- Памятники Верхнего Понеманья // Белоруская археология. — Мн., 1987;
- Верхнее Понеманье в IX—XIIІ вв. — Мн., 1989.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.