Ян Караль Копаць
Ян Караль Копаць (? — 1 траўня 1681) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1656—1658) і падстолі вялікі літоўскі (1658), ваявода полацкі (1658—1670), кашталян троцкі (з 1670).
Герб «Роля» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1633 |
Памёр | 1 траўня 1681 |
Род | Копці |
Бацькі | Васіль Копаць Барбара з Хадкевічаў |
Жонка | Люкрэцыя Марыя Строцы |
Дзеці | Францішка, Ганна |
Трымаў Берасьцейскае староства ў 1652—1665 і 1670—1680. У 1660-я атрымаў Дрыскую, Бельскую і Ковенскую дзяржавы, а таксама Гарадзенскую эканомію.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Копцяў гербу «Роля», сын Васіля і Барбары з Хадкевічаў. У 1630—1640-я навучаўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім унівэрсытэце.
Абіраўся паслом на соймы 1648, 1650, 1653. У палітычнай дзейнасьці меў цесныя зьвязкі з ваяводам віленскім і гетманам вялікім Паўлам Янам Сапегам, нясьвіскім ардынатам Міхалам Казімерам Радзівілам. У 1664—1665 падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам зь імі за пажыцьцёвае абраньне караля і вялікага князя.
Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654. Спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 Яна Караля на пасаду кашталяна троцкага. У 1672 быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу[1].
Ажаніўся зь Люкрэцыяй Марыяй Строцы, удавой ваяводы полацкага Аляксандра Людвіка Радзівіла. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Францішка (? — 1690), жонка ваяводы троцкага Казімера Уладзіслава Сапегі
- Ганна, жонка сьпярша ваяводы падольскага Станіслава Лужэцкага, потым пісара вялікага літоўскага Канстантына Яна Шуйскага.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Копці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 134.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0