Васіль Копаць (сын Васіля)
Васіль Копаць (1575 — люты 1636) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян наваградзкі (з 1626).
Герб «Роля» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1575 |
Памёр | люты 1636 |
Род | Копці |
Бацькі | Васіль Копаць Палёнія з Валовічаў |
Жонка | Алена з Дольскіх Барбара з Хадкевічаў |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Ян Караль, Ганна Барбара |
Быў старостам гожаўскім і пераломскім (з 1619).
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Копцяў гербу «Роля», сын Васіля і Палёніі з Валовічаў. Меў братоў Лукаша і Філона.
У 1615 годзе атрымаў урад падкаморага берасьцейскага[1].
Першы раз ажаніўся з Аленай (? — 24 верасьня 1617), дачкой кашталяна берасьцейскага Міхала Дольскага, другі — з Барбарай, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. У другім шлюбе меў сына Яна Караля і дачку Ганну Барбару, якая выйшла за гетмана вялікага літоўскага Паўла Яна Сапегу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Копці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 133.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0