Рэд’ярд Кіплінг
Джо́зэф Рэ́д’ярд Кі́плінг (па-ангельску: Joseph Rudyard Kipling; 30 сьнежня 1865, Бамбэй — 18 студзеня 1936, Лёндан) — ангельскі пісьменьнік, паэт і навэліст. Ляўрэат Нобэлеўскай прэмію па літаратуры (1907). Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасьці, арыгінальнасьць творчай фантазіі, мужнасьць ідэй і цудоўны талент аповеду, што характарызуюць творы гэтага сусьветна вядомага аўтара»[8].
Рэд’ярд Кіплінг | |
па-ангельску: Joseph Rudyard Kipling | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 сьнежня 1865[1][2][3][…] |
Памёр | 18 студзеня 1936[1][2][3][…] (70 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Локвуд Кіплінг[d][5] Alice MacDonald Kipling[d][5] |
Сужэнец | Кэралайн Стар Балесцір[d][5] |
Дзеці | Джон Кіплінг[d][5], Элсі Бэмбрыдж[d][6][5] і Josephine Kipling[d][7][5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, навэліст, ваенны карэспандэнт, дзіцячы пісьменьнік, аўтабіёграф, сцэнарыст, журналіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі |
Гады творчасьці | 1886 — 1932 |
Мова | ангельская |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1907) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ягонымі найлепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (анг. The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад унівэрсытэтаў Парыжу, Страсбургу, Атэнаў і Таронта; ўдастоены таксама ганаровых ступеняў Оксфардзкага, Кембрыдзкага, Эдынбурскага і Дарэмскага ўнівэрсытэтаў.
Багатая мова твораў Кіплінга, поўная мэтафараў, зрабіла вялікі ўнёсак у скарбніцу ангельскай мовы.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Рыкі-Цікі-Таві. — Мн.: 1938.
- Казкі. — Мн.: 1939.
- Чаму ў слоніка доўгі нос. — Мн.: 1974.
- Маўглі. З «Кнігі джунгляў»: Апавяданні / Пер. С. Міхальчука. — Мн.: Юнацтва, 1981, 1982.
- Маўглі: Апавяданні, казкі. — Мн.: 1994.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Rudyard Kipling // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Rudyard Kipling // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б в http://web.archive.org/web/20170323100843/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/rudyard-kipling
- ^ а б Western Gazette (ням.) — 1936. — вып. 10355. — S. 9.
- ^ а б в г д е Kindred Britain
- ^ Souden D. Wimpole Hall: Cambridge — 1999. — ISBN 978-0-7078-0139-1
- ^ Lundy D. R. Joseph Rudyard Kipling // The Peerage (анг.)
- ^ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Рэд’ярд Кіплінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |