Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра
Літарату́рная прэ́мія імя́ Я́нкі Ма́ўра — прэмія, заснаваная ў 1993 годзе ў гонар беларускага пісьменьніка Янкі Маўра[1]. Заснавальнікі — Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра | |
Апісаньне | за найлепшы твор для дзяцей і юнацтва на беларускай мове |
---|---|
Арганізатар | Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Правядзеньне | Менск |
Краіна | Беларусь |
Першае прысуджэньне | 1993 |
Прысуджаецца штогод маладым пісьменьнікам (да 40 год) за найлепшы твор для дзяцей і юнацтва на беларускай мове ў наступных жанрах: проза (апавяданьні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песьняў, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову[2][3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ М. Гаравы В Минске открылась выставка к юбилею Янки Мавра (рас.). БелаПАН. Праверана 23 сакавіка 2013 г.
- ^ Абвешчаны літаратурны конкурс імя Янкі Маўра. газ. «Наша Ніва» (28 сьнежня 2012). Праверана 23 сакавіка 2013 г.
- ^ Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Янкі Маўра. Саюз беларускіх пісьменьнікаў (27 сьнежня 2012). Праверана 23 сакавіка 2013 г.