Юры Бутрым (? — па 1435) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (1428—1429), ваявода смаленскі (1435).

Юры Бутрым
лац. Jury Butrym

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1435
Род Бутрымы[d]
Бацькі Ян Бутрым
Дзеці Трэць (?)

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Жырмунах Лідзкага павету.

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Бутрым

Бота або Бута (Boto, Buto) і Рым (Rim) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Rimboto[5][6] (Rimbotus[7]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iurga de Zermoni (2 красавіка 1428 году)[8]; Jorge Butrym (1432 год)[9]; Georgius Butrym (22 сакавіка 1433 году)[10].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Яна Бутрыма гербу «Тапор», намесьніка смаленскага. Магчыма, быў у сваяцтве з Валімонтавічамі.

Паводле Яна Длугаша, у маладосьці доўгі час жыў за мяжой і вылучаўся сваёй адукаванасьцю. Упершыню ўпамінаецца ў дакумэнце вялікага князя Вітаўта 1428 году. У 1428—1429 гадох быў маршалкам гаспадарскім, у 1435 годзе — ваяводам смаленскім (у лягеры Сьвідрыгайлы). Магчыма, тоесны старосьце слонімскаму і зьдзітаўскаму ў 1440—1447 гадох Бутрыму.

У 1431 годзе езьдзіў з пасольствам да вялікага магістра (паўторна ў 1432 годзе). У 1432 годзе прэзэнтаваў Літву на перамовах Польшчы і Тэўтонскага ордэну. Таго ж году неўзабаве па ашмянскім перавароце Жыгімонт Кейстутавіч даслаў яго на перамовы зь вялікім магістрам. У канцы 1433 году перайшоў на боку Сьвідрыгайлы (16 чэрвеня 1433 году быў сярод яго паплечнікаў, якія даслалі ліст на Базэльскі сабор). У канцы 1435 году зноў быў у лягеры Жыгімонта[11].

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. Магчыма, меў сына Трэця.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 1273.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  5. ^ Geschichts-Quellen der Stadt Wien. Abt. 1. — Wien, 1877. S. 63.
  6. ^ Monumenta Boica. Vol. 26. — Monachii, 1826. S. 12—13, 646.
  7. ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
  8. ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 8.
  9. ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 371.
  10. ^ Послание князей и бояр Руси Базельскому собору в поддержку князя Свидригайла (1433), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  11. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 221.

Літаратура рэдагаваць