Юры Фэліцыян Сапега
Юры Фэліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасьня 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода амсьціслаўскі (з 1742).
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1680 |
Памёр | 3 верасьня 1750 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Францішак Стэфан Сапега[1] Ганна Крысьціна Любамірская[d][1] |
Дзеці | Марыяна з Сапегаў[d][2] і Крысціна з Сапегаў[d][2] |
Трымаў Вількаўскае староства.
Біяграфія
рэдагавацьЗ чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крыстыны зь Любамірскіх. Меў братоў Яна Казімера і Юзэфа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбэргу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазьней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфэдэрацыі (1716), быў палкоўнікам Наваградзкага ваяводзтва[3].
Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1717.
У 1733 падтрымаў абраньне на сталец Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асобаў. Пазьней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 68. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 73. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Андрэй Мацук. Сапега Ежы Феліцыян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 541.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8