Францішак Стэфан Сапега
Францішак Стэфан Сапега (да 1661 — 25 чэрвеня 1686, Люблін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (з 1666) і канюшы вялікі літоўскі (з 1670).
![]() Францішак Стэфан Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | да 1661 |
Памёр | 25 чэрвеня 1686 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Павал Ян Ганна Барбара з Копацяў |
Дзеці | Ян Казімер Сапега[2], Юзэф Францішак Сапега[2], Юры Фэліцыян Сапега[3], Барбара з Сапегаў[d][2], Францішка Ізабела з Сапегаў[d][3], Кацярына з Сапегаў[d][3] і Соф’я з Сапегаў[d][3] |
Дзейнасьць | вайсковец |
Біяграфія Рэдагаваць
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Бэнэдыкта Паўла і Лявона Базыля.
Навучаўся ў Лёвэнскім унівэрсытэце (1661—1663), потым разам з братамі Казімерам Янам і Бэнэдыктам Паўлам падарожнічаў па Эўропе, адкуль вярнуўся ў красавіку 1664.
У 1666 атрымаў пасаду чашніка вялікага, у 1670 — канюшага вялікага. У 1668 быў прыхільнікам кандыдатуры цара маскоўскага Аляксея Міхайлавіча, аднак у рэшце падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Міхала Карыбут-Вішнявецкага.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1678—1679 быў маршалкам гарадзенскага сойму[4].
Браў удзел у Хоцінскай бітве (1673), удзельнічаў у выправе на Вугоршчыну і Славаччыну.
Пабраўся шлюбам з Ганнай Крыстынай Любамірскай (у 1672), зь якой меў сыноў Яна Казімера, Юзэфа Францішка і Юрыя Фэліцыяна, а таксама дачок Барбару, Францішнку Ізабэлу, Кацярыну і Соф’ю.
Пахавалі Ф. С. Сапегу ў касьцёле пры кляштары картузаў у Бярозе Картускай[5].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 67. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 68. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Andrzej Rachuba. Franciszek Stefan Sapieha // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV/4. — Warszawa, 1993. S. 603.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 72.
Літаратура Рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0