Француская акадэмія навук

Францу́ская акадэ́мія наву́к (па-француску: Académie des sciences) — навуковая арганізацыя, заснаваная ў 1666 годзе Людовікам XIV паводле прапановы Жана-Батыста Кальбэра для падтрымкі і пратэкцыі францускіх навуковых дасьледваньняў. Француская акадэмія навук апынілася на перадавой навуковых адкрыцьцяў у Эўропе XVII—XVIII стагодзьдзяў. Зьяўляецца адной з найпершых акадэміяў навук.

Інстытут Францыі ў Парыжы, дзе працуе Француская акадэмія навук.

Акадэмія сёньня

рэдагаваць

Сёньня Француская акадэмія навук зьяўляецца адной зь пяці акадэміяў, якія ўтвараюць Institut de France. Чальцы акадэміі абіраюцца пажыцьцёва. Цяпер акадэмія мае 150 поўных чальцоў, 300 чальцоў-карэспандэнтаў і 120 замежных чальцоў-карэспандэнтаў. Усе яны падзеленыя на дзьве галіны: фізыка-матэматычную з вытворнымі навукамі, другая займаецца біялёгіяй, геалёгіяй, мэдыцынай, хіміяй і вытворнымі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Француская акадэмія навуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў