Кембрыдзкі ўнівэрсытэт

Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (па-анґельску: Univérsity of Cámbridge, па-лацінску: Universitas Cantabrigiensis) — па часе заснаваньня другі ўнівэрсытэт у Вялікабрытаніі пасьля Оксфардзкага й чацьвёрты ў сьвеце; адзін з «старадаўніх унівэрсытэтаў» Вялікай Брытаніі й Ірляндыі, адзін з найбольш вядомых унівэрсытэтаў сьвету, чалец элітнай Групы Расэл.

Кембрыдзкі ўнівэрсытэт
Univérsity of Cámbridge
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Cantabrigiensis
Дэвіз Hinc lucem et pocula sacra
Заснаваны 1209
Колькасьць студэнтаў 18 396
Месцазнаходжаньне
Горад Кембрыдж
Краіна Вялікабрытанія
Знаходзіцца ў складзе група «Расэл»[d], ORCID[d][1], Jisc[d][2], Кансорцыюм IIIF[d], Міжнародны альянс дасьледчых унівэрсытэтаў[d], arXiv[d][3] і Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d]
Вэб-сайт www.cam.ac.uk

Унівэрсытэт вырас са збору вучоных людзей Кембрыджу, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, ў 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі Оксфард з-за таго, што Оксфардзкі студэнт забіў жыхарку горада[4]. Універсітэты Кембрыджа й Оксфарда часьцяком разам называюць «Оксбрыдж».

Сярод людзей, так ці йнакш зьвязаных з Кембрыдзкім унівэрсытэтам, 87 нобэлеўскіх ляўрэатаў[5] — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных установаў сьвету.

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Кембрыдзкі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў