Ганс Вільгельм Гайгер
Ганс Ві́льгельм Га́йгер (па-нямецку: Hans Geiger, 30 верасьня 1882 — 24 верасьня 1945, Патсдам) — нямецкі фізык, першым стварыў дэтэктар альфа-часьцінак і іншых іянізаваных выпраменьваньняў. Найбольш вядомы як вынаходнік лічыльніка Гайгера і ўдзельнік экспэрымэнту, у якім было адкрытае атамнае ядро (разам з Эрнэстам Марсдэнам). Нарадзіўся ў горадзе Нойштат-ан-дэр-Вайнштрасэ, Райнлянд-Пфальц, Нямеччына. Нарадзіўся ў сям’і Вільгельма Гайгера, прафэсара Ўнівэрсытэту Эрлянгена-Нюрнбэрга. Ганс Вільгельм Гайгер паступіў ва ўнівэрсытэт Эрлянгена ў 1902 годзе і атрымаў ступень доктара ў 1906 годзе[12]. У 1907 годзе ён пачаў працу з Эрнэстам Рэзэрфордам ва ўнівэрсытэце Манчэстэра і ў 1909 годзе, разам з Эрнэстам Марсдэнам, правёў знакаміты экспэрымэнт з залатой фольгай, у якім было адкрыта атамнае ядро. Рэзэрфорд і Гайгер стварылі трубку Рэзэрфорда-Гайгера, якая пазьней стала лічыльнікам Гейгера[13][14][15]. У 1911 годзе Гайгер і Джон Мітчэл Нэтал выявілі закон Гайгера-Нэтала (яшчэ завецца правіла Гайгера-Нэтала) і правялі экспэрымэнты, якія прывялі да стварэньня мадэлі атама Рэзэрфорда[16][17]. У 1928 годзе Гайгер са сваім вучнем Вальтарам Мюлерам стварыў удасканаленую вэрсію лічыльніка Гайгера, лічыльнік Гайгера-Мюлера[18][19].
Ганс Вільгельм Гайгер | |
па-нямецку: Hans Geiger | |
Ганс Вільгельм Гайгер (1928) | |
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1882[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 верасьня 1945[2][3][5][…] (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, вынаходнік, прафэсар унівэрсытэту, ядзерны фізык, laboratory director, навуковец |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Вядомы як | вынаходнік лічыльніка Гайгера |
Сябра ў | Саксонская акадэмія навук[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d][8], Пруская акадэмія навук[d][9] і Нямецкая ядзерная праграма[d][10] |
Навуковая ступень | Ph.D. in applied mathematics[d] (1906) і доктар навук[d][11] (1906) |
Навуковы кіраўнік | Эйльхард Відэрман[d] і Эрнэст Рэзэрфорд |
Узнагароды | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ GEIGER HANS WILHELM // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ^ а б Hans Geiger // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Hans Geiger // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118538144 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Hans Geiger // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ https://www.tu.berlin/ueber-die-tu-berlin/geschichte/persoenlichkeiten/hans-geiger/
- ^ https://www.manchester.ac.uk/discover/history-heritage/history/buildings/rutherford/
- ^ https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/hans-geiger/
- ^ https://www.bbaw.de/die-akademie/akademie-historische-aspekte/mitglieder-historisch/historisches-mitglied-johannes-hans-wilhelm-geiger-852
- ^ https://www.celeb-networth.com/hans-geiger
- ^ https://www.fau.de/?s=Hans+Geiger&se=0
- ^ Krebs, A. T. Hans Geiger: Fiftieth Anniversary of the Publication of His Doctoral Thesis, 23 July 1906 // Science. — 1956. — Vol. 124. — № 3213). — С. 166. — DOI:10.1126/science.124.3213.166
- ^ Rutherford E.; Geiger H. An electrical method of counting the number of α particles from radioactive substances // Proceedings of the Royal Society of London, Series A. — London: 1908. — № 81 (546). — С. 141–161. — ISSN 1364-5021. — DOI:10.1098/rspa.1908.0065
- ^ Geiger H. Über eine einfache Methode zur Zählung von α- und β-Strahlen (On a simple method for counting α- and β-rays) // Verhandlungen der Deutschen physikalische Gesellschaft (Proceedings of the German Physical Society. — 1913. — Vol. 15. — С. 534–539.
- ^ Campbell J. = Rutherford Scientist Supreme, AAS Publications. — 1999.
- ^ H. Geiger and J.M. Nuttall The ranges of the α particles from various radioactive substances and a relation between range and period of transformation // Philosophical Magazine, series 6. — 1911. — Vol. 22. — № 130. — P. 613-621.
- ^ H. Geiger and J.M. Nuttall The ranges of α particles from uranium // Philosophical Magazine, series 6. — 1912. — Vol. 23. — № 135. — P. 439-445.
- ^ Geiger; Müller W. Трубка для падліку электронаў, прызначаная для вымярэньня слабой радыёактыўнасьці = Elektronenzählrohr zur Messung schwächster Aktivitäten // Die Naturwissenschaften (The Sciences). — Berlin/Heidelberg: Springer, 1928. — № 16 (31). — С. 617–618. — ISSN 0028-1042. — DOI:10.1007/BF01494093
- ^ Geiger, H. and Müller, W. Трубка для падліку электронаў = Das Elektronenzählrohr // Physikalische Zeitschrift. — 1928. — № 29. — С. 839-841.