Джэймз Чадўік

ангельскі фізык, адкрывальнік нэўтрону

Джэймз Чадўік (па-ангельску: Sir James Chadwick) — ангельскі фізык, вядомы за адкрыцьцё нэўтрону, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі ў галіне фізыкі 1935 году за адкрыцьцё нэўтрона, якое ён зрабіў у 1932 годзе.

Джэймз Чадўік
Sir James Chadwick
Дата нараджэньня 20 кастрычніка 1891(1891-10-20)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 ліпеня 1974(1974-07-24)[5][1][3][…] (82 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Манчэстэрскі ўнівэрсытэт
Занятак ядзерны фізык, прафэсар унівэрсытэту, фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт (1923-1935)
Лівэрпулскі ўнівэрсытэт (1935-1948)
Гонвіл і Кайус колежды Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту (1948-1958)
Вядомы як першаадкрывальнік нэўтрона
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Саксонская акадэмія навук[d], Папская акадэмія навук[d][6], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][7] і Амерыканскае фізічнае таварыства[d][7]
Навуковая ступень магістар навук[d] (1912) і доктар філязофіі (чэрвень 1921)
Навуковы кіраўнік Эрнэст Рэзэрфорд
Вучні Морыс Гольдхабер[d], Ernest C. Pollard[d], Charles Drummond Ellis[d] і Dai Chuanzeng[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія (1935)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў горадзе Болінгтан, графства Чэшыр, Ангельшчына. У 1941 годзе напісаў канчатковую вэрсію справаздачы MAUD (Military Application of Uranium Detonation — ваеннае прымяненьне выбуху ўрана), пасьля якой урад Вялікабрытаніі прыняў рашэньне распачаць буйнамаштабныя дасьледаваньні па распрацоўцы ядзернай зброі. Ён узначальваў брытанскую каманду, якая працавала ў Мангэтанскім праекце падчас Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе за свае дасягненьні ў галіне фізыкі быў узьведзены ў ранг рыцара-бакаляўра.

Чадўік скончыў Віктарыянскі ўнівэрсытэт Манчэстэра ў 1911 годзе, дзе ягоным кіраўніком быў Эрнэст Рэзэрфорд («бацька ядзернай фізыкі»)[8]. Ён працягваў навучацца ў Манчэстэры пад кіраўніцтвам Рэзэрфорда і атрымаў ступень магістра навук (MSc) у 1913 годзе. У гэтым самым годзе Чадўік атрымаў стыпэндыю «1851 Research Fellowship» ад каралеўскай камісіі «Royal Commission for the Exhibition of 1851». Ён вырашыў вывучаць бэта-выпраменьваньне пад кіраўніцтвам Ганса Вільгельма Гайгера ў Бэрліне. У 1914 годзе выявіў, што бэта-выпрамяненьне мае непарыўны спэктар энэргіі[9].

  1. ^ а б James Chadwick // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ CHADWICK JAMES // Encyclopædia Universalis (фр.)Encyclopædia Britannica, 1968.
  3. ^ а б J. Chadwick // KNAW Past Members (анг.)
  4. ^ various authors Dictionary of National Biography (анг.) / L. Stephen, S. LeeLondon: 1885.
  5. ^ Чедвик Джеймс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ www.pas.va (анг.)
  7. ^ а б NNDB (анг.) — 2002.
  8. ^ Эрнэст Рэзэрфорд. Michigan State University. (анг.)
  9. ^ Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник. — 2-е изд., испр. и дополн. — М.: Наука, 1983. — С. 295.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джэймз Чадўіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў