Адкрыць галоўнае мэню

А́нды (па-гішпанску: Cordillera de los Andes) — найдаўжэйшая й адна з самых высокіх горных сыстэмаў Зямлі. Анды цягнуцца па ўсім заходнім узьбярэжжы Паўднёвай Амэрыкі ад Вэнэсуэлы праз Калюмбію, Эквадор, Пэру, Балівію, Аргентыну й Чылі. Месцамі Анды дасягаюць шырыні больш за 500 км, найбольшая шырыня да 750 км — у Цэнтральных Андах, паміж 18° і 20° пд. ш. Сярэдняя вышыня — каля 4000 м. Анды зьяўляюцца буйным міжакіянскім водападзелам; на ўсход ад Андаў цякуць рэкі басэйна Атлянтычнага акіяна, у прыватнасьці ў Андах бяруць пачатак Амазонка й шматлікія ейныя буйныя прытокі, а таксама прытокі Арынока, Парагваю, Параны, рэкі Магдалены й рэкі Патагоніі, на захад — басэйна Ціхага акіяна, пераважна кароткія.

Licancabur.jpg
Анды
Вышыня 6961 м н. у. м.
Краіна Балівія, Балівія, Балівія, Балівія, Балівія, Балівія і Балівія
Горная сыстэма Кардыльеры
Рэльефная мапа
Стратавулькан

Анды служаць найважнейшым у Паўднёвай Амэрыцы кліматычным бар’ерам, ізалюючы тэрыторыі на захад ад Галоўнай Кардыльеры ад уплыву Атлянтычнага акіяна, на ўсход — ад уплыву Ціхага акіяна. Горы ляжаць у 6 кліматычных паясах — у экватарыяльным, паўночным і паўднёвым субэкватарыяльным, паўднёвым трапічным, субтрапічным і ўмераным, і адрозьніваюцца, асабліва ў цэнтральнай частцы, рэзкімі кантрастамі ва ўвільгатненьні ўсходніх і заходніх схілаў. Праз значную працягласьць Андаў асобныя іхныя ляндшафтныя часткі значна адрозьніваюцца адзін ад аднаго. Па характары рэльефу й іншых прыродных адрозьненьнях, як правіла, вылучаюць тры асноўныя рэгіёны — Паўночныя, Цэнтральныя й Паўднёвыя Анды.

ГорыРэдагаваць

Самай высокай вяршыняй Андаў зьяўляецца гара Аканкагуа, якая ўздымаецца на 6962 мэтры над узроўнем мора. Аканкагуа знаходзіцца ў Аргентыне на мяжы з Чылі.

Дзейнасьць чалавекаРэдагаваць

Горы Андаў прычынілі агромістае культурнае ўзьдзеяньне на чалавека ад сваёй поўначы на ​​поўдзень. Культурнае разьвіцьцё ў рэгіёне прывяло да пашырэньня цывілізацыі інкаў і ўтварэньня Імпэрыі інкаў у цэнтральных Андах у XV стагодзьдзі. Інкі сфармавалі сваю цывілізацыю дзякуючы імпэрыялістычнаму мілітарызму, а таксама дбайнаму дзяржаўнаму кіраўніцтву[1]. Урад спансаваў будаўніцтва вадаправоду й дарог у дадатак да існуючай інфраструктуры. Некаторыя з гэтых пабудоваў існуюць і па сёньня.

Аднак, цывілізацыя інкаў апынулася бездапаможнай супраць хваробаў, завезенымі эўрапейцамі, бо інкі ня мелі імунітэту, і грамадзянскай вайны, калі ў 1532 годзе інкі былі разьбіты альянсам, які складаўся зь дзесяткаў хаўрусьнікаў з падпарадкаваных імі народаў, як то ўанка, чачапоя, каньяры, і невялікім войскам з 180 гішпанцаў на чале з Франсіска Пісара. Адным з нешматлікіх местаў інкаў, якія гішпанцы ніколі не знайшлі падчас сваіх заваёваў, быў Мачу-Пікчу, які ляжаў схаваны на вяршыні на ўсходнім ускрайку Андаў. Асноўнымі мовамі, якія захаваліся ў Андзкіх народаў, ёсьць мовы сям’і кечуа й аймара. Ўудбін Пэрыш і Джозэф Барклі Пэнтлэнд дасьледвалі значную частку балівійскіх Андаў з 1826 па 1827 год.

ГарадыРэдагаваць

 
Краявіды Ля-Паса
 
Краявіды Багаты

У наш час самымі буйнымі гарадамі ў Андах зьяўляюцца Багата, насельніцтва якой складае каля васьмі мільёнаў чалавек, Сант’яга-дэ-Чылі, Мэдэльін і Калі. Ліма ёсьць прыбярэжным горадам, які прылягае да Андаў і зьяўляецца найбуйнейшым горадам усіх Андзкіх краінаў. Ён, акрамя таго, зьяўляецца горадам, дзе месьціцца штаб-кватэра Андзкай суполкі нацыяў.

Ля-Пас, места кіраваньня ўраду Балівіі, ёсьць самай высокай сталіцай у сьвеце, знаходзячыся на вышыні каля 3650 мэтраў. Часткі канурбацыі Ля-Паса, уключаючы горад Эль-Альта, працягваюцца й даходзяць да вышыні 4200 мэтраў.

Да іншых значных гарадоў Андаў і местаў, што знаходзяцца побач з імі, ёсьць Арэкіпа, Куска, Уанкаё, Кахамарка, Хульяка, Уанука, Уарас і Пуна ў Пэру; Кіта, Куэнка, Амбата, Лоха, Рыёбамба й Ібара ў Эквадоры; Качабамба, Арура, Сукрэ й Тарыха ў Балівіі; Каляма й Ранкагуа ў Чылі; Армэнія, Кукута, Букараманга, Ібаге, Пэрэйра, Паста, Пальміра, Папаян, Тунха, Вільявісэнсьё й Манісалес у Калюмбіі; Баркісымэта, Сан-Крыстабаль, Мэрыда й Валера ў Вэнэсуэле; і Мэндоса, Тукуман, Сальта й Сан-Хуан у Аргентыне. Гарады Каракас, Валенсія й Маракай знаходзяцца на Вэнэсуэльскай узбярэжнай горнай сыстэме, якая часам адносіцца да Андаў.

ТранспартРэдагаваць

Гарады й буйныя мястэчкі зьвязаны паміж сабой асфальтаванай дарогай, у той час як меншыя мястэчкі часта злучаны грунтавымі дарогамі, для якіх можа спатрэбіцца аўтамабіль на поўным прывадзе[2].

Перасечаная мясцовасьць гістарычна прывяла да такіх высокіх коштаў будаўніцтва аўтамабільных дарог і чыгунак, якія перасякаюць Анды, што яны сталіся недаступнымі большасьці краінаў рэгіёну, нават пры існаваньні сучаснай грамадзянскай інжынэрнай практыцы. Напрыклад, галоўнае перасячэньне праз Анды паміж Аргентынай і Чылі ўсё яшчэ ажыцьцяўляецца праз тунэль Хрыста Збавіцеля. Толькі нядаўна былі злучаны канцы некаторых шашэйных дарогаў, якія былі блізка адзін да аднаго[3]. Значная частка перавозак пасажыраў ажыцьцяўляецца з дапамогай самалётаў.

Аднак, ёсьць чыгункавая лінія, якая злучае Чылі з Пэру праз Анды. Акрамя таго, існуюць й іншыя чыгункавыя маршруты, якія ажыцьцяўляюць сувязь праз паўднёвую Балівію. У Балівіі маюцца некалькі аўтамабільных дарог, якія перасякаюць Анды. Некаторыя з іх былі пабудаваны ў пэрыяд вайны паміж Балівіяй і Парагваем, каб перавезьці балівійскія войскі й іхныя пастаўкі на фронт у нізіны паўднёва-ўсходняй Балівіі й заходняга Парагваю.

На працягу дзесяцігодзьдзяў Чылі дамагаўся права кантролю над зямлёй на ўсходнім баку Андаў. Аднак гэтыя патрабаваньні былі адхіленыя прыблізна ў 1870 годзе падчас Салетравай вайны паміж Чылі й хаўрусам Балівіі й Пэру. Чылійскае войска й флёт разграмілі аб’яднаныя сілы Балівіі й Пэру, а Чылі захапіў адзіную правінцыю Балівіі на ўзбярэжжы Ціхага акіяну, некаторыя землі Пэру, апошнія зь якіх былі вернутыя Пэру дзесяцігодзьдзямі пазьней. З тых часоў Балівія страціла выхад да акіяну. На сёньня гэтая краіна ў асноўным выкарыстоўвае марскі порт на ўсходзе Аргентыны й Уругваю дзеля патрэбаў міжнароднага гандлю, паколькі дыпляматычныя адносіны паміж Балівіяй і Чылі былі прыпыненыя з 1978 году.

Праз пакручастую мясцовасьць, у гарах Чылі, Балівіі, Пэру й Эквадору й дагэтуль існуюць вёскі й гарады, да якіх нельга трапіць з дапамогай аўтамабілю. Мясцовая жыхары выкарыстоўваюць ламаў і альпакаў, але ў сучасны час такое выкарыстаньне значна зьнізілася.

Здабыча карысных выкапняўРэдагаваць

Пасьля гішпанскай заваёвы Паўднёвай Амэрыкі роля Андаў узрасла, як месца ўрадлівае на мінэралы. Не зважаючы на тое, што карэнныя амэрыканскія народы выраблялі абрадавыя ўпрыгажэньні з золату й іншых мэталаў, здабыча мінэралаў у вялікіх аб’ёмах упершыню пачалося пасьля прыходу эўрапейцаў. Патасі ў сучаснай Балівіі й Сэра-дэ-Паска ў Пэру былі аднымі з асноўных местаў, дзе знаходзіліся шахты Гішпанскай імпэрыі ў Новым Сьвеце. Рыё-дэ-ля-Плята й Аргентына атрымалі свае імёны ад срэбра Патасі[4].

У цяперашні час дзякуючы здабычы карысных выкапняў у Андах, Чылі й Пэру зьяўляюцца першай і трэцяй краінамі-вытворцамі медзі ў сьвеце. У Пэру маецца чацьвёрты паводле велічыні залаты руднік у сьвеце — Янакоча. У балівійскіх Андах у асноўным здабываюць цыну, хоць гістарычна здабыча срэбра аказала велізарны ўплыў на эканоміку Эўропы XVII стагодзьдзя.

Іншыя мэталы, уключаючы жалеза, золата й цына, акрамя немэталічных рэсурсаў, таксама здабываюцца ў рэгіёне.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ D'Altroy, Terence N. «The Incas». Blackwell Publishing, 2003
  2. ^ Andes travel map. Буйныя мапы.
  3. ^ «Jujuy apuesta a captar las cargas de Brasil en tránsito hacia Chile by Emiliano Galli». La Nación
  4. ^ «Information on Argentina». Argentine Embassy London.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Андысховішча мультымэдыйных матэрыялаў