Шаркоўшчынскі раён
Шарко́ўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Мяжуе з Браслаўскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнамі. Плошча раёну складае 1189,18[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 14 781 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шаркоўшчына.
Шаркоўшчынскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Шаркоўшчына |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Дзьмітры Ламака[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 14 781[2] |
Шчыльнасьць | 12,4 чал./км² |
Плошча | 1189,18[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 130 м[4] |
Месцазнаходжаньне Шаркоўшчынскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-54 |
Паштовыя індэксы | 211 9хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 15 студзеня 1940 году. У 1962 годзе быў рэарганізаваны, у 1966 — адноўлены. Раённы цэнтар — гарадзкі пасёлак Шаркоўшчына, разьмешчаны за 210 км ад Віцебску і 195 км ад Менску. Працягласьць тэрыторыі з захаду на ўсход 60 км, з поўдня на поўнач — 30 км.
У раёне 7 сельсаветаў: Більдзюскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдзкі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі.
Геаграфія
рэдагавацьПаверхня раёну плоскаўвагнутая, знаходзіцца ў межах Дзісненскай нізіны, якая ўтварылася на месцы былога Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёму. З поўначы і паўночнага захаду ўкліньваецца Браслаўская града. Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, што ўскладняе адток атмасфэрных ападкаў і стварае вялікія плошчы пераўвільготненых зямель. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы.
Сярэдняя тэмпэратура ў студзені −7, ліпені +17,8 °C. Ападкаў 564 мм за год. Вэгетацыйны пэрыяд 185 сутак.
Найбольшая рака Дзісна з прытокамі Янкай, Маціцай, Бярэжай (зьлева) і Бярозаўкай, Паловіцай, Мнютай (справа). На тэрыторыі раёну разьмешчана 9 азёр: Аласкае, Асьвята, Валозева, Даўбенішкі, Ілава, Карцэя, Княж, Рапсінак, Скно.
На землях Шаркоўшчынскага раёну месьцілася 4 заказьнікі: «Ельня», «Жада», «Лясное» і «Янка».
Эканоміка
рэдагавацьПрамысловасьць
рэдагавацьПрамысловасьць раёну прэзэнтаваная УКП ЖКГ Шаркоўшчынскага раёну, асноўным відам дзейнасьці якога зьяўляецца цеплаэнэргетыка.
Акрамя таго, на тэрыторыі раёну маецца філіял «Шаркоўшчынскі кансэрвавы завод» ПУП «Полацкая ўнівэрсальная база»
Сельская гаспадарка
рэдагавацьАграпрамысловы комплекс раёну прэзэнтаваны 9 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, 17 сялянскімі (фэрмэрскімі) гаспадаркамі.
Плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 59,8 тыс. га, ворыва — 39,8 тыс. га.
Насельніцтва
рэдагавацьАсобы
рэдагавацьУраджэнцы
- Міхась Машара (1902—1976, хутар Падсосна) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык
- Кастусь Козак (1925? — 2008, Германавічы) — беларускі вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у СССР
- Рыгор Якубёнак (1882—1944, в. Зелясінкі) — беларускі грамадзкі дзеяч міжваеннага часу, пэдагог.
- Іван Сікора (1885—1966, в. Малыя Алашкі) — беларускі сэлекцыянэр-аматар, заслужаны аграном БССР. Вывеў каля 500 гатункаў яблыні, каля 100 — ігруш, а таксама гатункі сьліваў, бэзу, ружаў і іншыя.
- Эліэзэр Бэн-Егуда (1858—1922, в. Лужкі) — «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гэбраізму, піянэр сучаснага сіянізму. Стварыў першы штотыднёвік на іўрыце, заснаваў камітэт мовы іўрыт, пасьля — акадэмію іўрыту, пачаў публікацыю першага поўнага слоўніку іўрыту.
- Вінцэнт Ключынскі (1847—1917) — рымска-каталіцкі сьвятар, з 1910 па 1914 — магілёўскі арцыбіскуп
- Павал Дубашынскі (1931—2000, в. Гарбуны) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі
- Вячаслаў Бука (нар. 1942, в. Маркі) — прафэсар, доктар біялягічных навук
- Алена Міхалюк (нар. 15 мая 1930, в. Лонскія), дзяяч беларускай эміграцыі
- Алег Табола (1929, в. Заазерцы — 2003) — беларускі грамадскі дзяяч, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП)
Жыхары
- Ільдэфонс Бобіч (1890—1944) — каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, прыхільнік беларускай мовы ў касьцёле. З 1923 па 1930 — пробашч касьцёла ў Германавічы.
- Станіслаў Булак-Балаховіч (1883—1940) — беларускі вайсковы дзяяч. З 1904 па 1914 адміністратар маёнтку Гарадзец-Лужкі (цяпер вёска Лужкі Шаркоўшчынскага раёну) графа Плятэр-Зіберґа.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Шаркоўшчынскі раённы выканаўчы камітэт (рас.)
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь