Янка

рака ў Беларусі

Я́нка — рака ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 48 км. Плошча вадазбору 564 км². Выдатак вады ў вусьці 3,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Рака
Янка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Багданаўскае
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 48 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,7 м³/с
Плошча басэйну 564 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Багданова Браслаўскага раёну, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны лясістай забалочанай мясцовасьцю, вусьце на ўсходняй ускраіне мястэчка Шаркоўшчыны.

Даліна трапэцападобная (шырыня 100—350 м), у вярхоўі невыразная. Абалона ў верхняй плыні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50—100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўгору ад вусьця на працягу 39 км каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 413

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 413