Маціца (рака)

рака ў Беларусі

Ма́ціца — рака ў Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 27 км. Плошча вадазбору 117 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.

Рака
Маціца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Смолеўцы
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Мёрскі раён і Шаркоўшчынскі раён
Даўжыня 27 км
Плошча басэйну 117 км²
Нахіл воднай паверхні 1,4 ‰

Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Смолеўцы Мёрскага раёну, цячэ паўднёва-заходняй часткай Полацкай нізіны, вусьце за 0,6 км на поўдзень ад вёскі Саварына Шаркоўшчынскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 7 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 243

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 243