Бярэжа (рака)
рака ў Беларусі
Бярэ́жа — рака ў Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 161 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Бярэжа | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Бярэжа |
Вусьце | Дзісна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 15 км |
Плошча басэйну | 161 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
Пачынаецца з возера Бярэжа, упадае ў Дзісну за 2 км вышэй за вёску Германавічы. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 7,8 км ад вытоку да вёскі Белы Двор. На рацэ плаціны і сажалкі: каля вёсак Наўгароды (плошчай 1,4 га) і Белеўцы (плошчай 9,1 га)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 82
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 82