Чарэмшыцы (вёска)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Чарэ́мшыцы[1]вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.

Чарэмшыцы
трансьліт. Čaremšycy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Занарацкі
Насельніцтва: 60 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222382
СААТА: 6240814071
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°46′48″ пн. ш. 26°50′14″ у. д. / 54.78° пн. ш. 26.83722° у. д. / 54.78; 26.83722Каардынаты: 54°46′48″ пн. ш. 26°50′14″ у. д. / 54.78° пн. ш. 26.83722° у. д. / 54.78; 26.83722
Чарэмшыцы на мапе Беларусі ±
Чарэмшыцы
Чарэмшыцы
Чарэмшыцы
Чарэмшыцы
Чарэмшыцы
Чарэмшыцы

Гісторыя

рэдагаваць

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 60 жыхароў
  • 30 лістапада 2007 году — 67 жыхароў[2]
  • 1999 год — 109 жыхароў
  • 1 студзеня 1997 году — 68 двароў і 128 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы разьмяшчаюцца клюб, бібліятэка, крама.

Пахаваньні

рэдагаваць
  • За 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на месцы, дзе раней разьмяшчаўся хутар Гушчар, пахаваныя 400 салдатаў расейскай арміі, якія загінулі ў сакавіку 1916 году.
  • За 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі ва ўрочышчы Гаць пахаваныя 9 партызанаў, якія ўваходзілі ў атрад «Баявы» і загінулі ў баі зь нямецкімі захопнікамі на пачатку ліпеня 1944 году. У 1964 годзе на магіле быў усталяваны абэліск.

Гідралягічны заказьнік

рэдагаваць

Непадалёк ад вёскі Чарымшыцы знаходзіцца гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Чарэмшыцы». Заказьнік быў створаны ў 1981 годзе з мэтай захаваньня ў натуральным стане балотнага масіву «Чарэмшыцы». Гэты балотны масіў прымыкае да возера Нарач на паўночным захадзе і падтрымлівае водны балянс тэрыторыі нарачанскага прыраднага комплексу. Плошча заказьніка «Чарэмшыцы» складае 6,2 тысячы гектараў.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
  2. ^ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М.Г., Сивограков О.В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.