Душка Маркавіч (па-чарнагорску Duško Marković, Душко Марковић; 6 ліпеня 1958, Мойкавац, Народная Рэспубліка Чарнагорыя, Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія) — чарнагорскі юрыст і палітык, прэм’ер-міністар Чарнагорыі з 28 лістапада 2016 па 4 сьнежня 2020 год.

Душка Маркавіч
28 лістапада 2016 — 4 сьнежня 2020
Папярэднік Міла Джуканавіч
Наступнік Здраўка Крывакапіч
29 сьнежня 2010 — 12 траўня 2016
Наступнік Zoran Pažin[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 ліпеня 1958(1958-07-06)[1] (65 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў юрыдычны факультэт Крагуевацкага ўнівэрсытэту, пасьля чаго працаваў у юрыдычным аддзеле шахты «Брсково» (Мойкавац).

З 1986 да 1989 гг. сакратар скупшчыны абшчыны Мойкавац. У 1989 гадах быў прызначаны прэзыдэнтам скупшчыны абшчыны Мойкавац. З 1991 па 1998 гг. ён быў генэральным сакратаром ураду Чарнагорыі. У 1997 годзе абіраецца ў Нацыянальную асамблею Чарнагорыі.

Да 2005 году займаў пасаду намесьніка міністра ўнутраных спраў па пытаньнях дзяржаўнай бясьпекі. З 2005 да 2010 гг. займаў пасаду дырэктара Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Чарнагорыі. У 2010 годзе ўвайшоў ва ўрад Міла Джуканавіча ў якасьці міністра без партфэлю. У сьнежні таго ж году стаў намесьнікам прэм’ер-міністру і міністрам юстыцыі ў новым урадзе Ігара Лукшыча. Захаваў пасады ў наступным ўрадзе Міла Джуканавіча[2]. У 2015 годзе Маркавіч быў абраны намесьнікам старшыні Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі.

9 лістападу 2016 году Маркавіч быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра прэзыдэнтам Чарнагорыі Ф. Вуянавічам. 28 лістапада пры падтрымцы партый меншасьцяў альбанцаў, харватаў і басьнійцаў, ён быў зацьверджаны парлямэнтам (41 «за» з 81 чальцоў). Займаў гэтую пасаду да 4 сьнежня 2020 году.

Сям’я рэдагаваць

Жанаты. Мае 3 дзяцей.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Duško Marković // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ Ko je Duško Marković, čovjek od povjerenja Mila Đukanovića (бас.) Dnevni avaz Праверана 2010-03-17 г.