Міла Джуканавіч
Мі́ла Джу́канавіч (па-чарнагорску Milo Đukanović, Мило Ђукановић [mǐːlɔ̝ d͡ʑǔkanɔ̝v̞it͡ɕ]; 15 лютага 1962, Нікшыч, НРЧ, ФНРЮ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Чарнагорыі. Займае высокія дзяржаўныя пасады ад 1991 году, чатыры разы быў прэм’ер-міністрам, быў міністрам абароны, а таксама меў прэзыдэнцкі тэрмін у 1998—2002 гадах. У 2018 ізноў абраны Прэзыдэнтам Чарнагорыі.
Міла Джуканавіч | |
4 сьнежня 2012 — 28 лістапада 2016 | |
Папярэднік | Igor Lukšić[d] |
Наступнік | Душка Маркавіч |
15 студзеня 1998 — 25 лістапада 2002 | |
Папярэднік | Момір Булатавіч[d] |
Наступнік | Філіп Вуянавіч[d] |
15 лютага 1991 — 5 лютага 1998 | |
Наступнік | Філіп Вуянавіч[d] |
8 студзеня 2003 — 10 лістапада 2006 | |
Папярэднік | Dragan Đurović[d] |
Наступнік | Željko Šturanović[d] |
29 лютага 2008 — 29 сьнежня 2010 | |
Папярэднік | Željko Šturanović[d] |
Наступнік | Igor Lukšić[d] |
20 траўня 2018 — 20 траўня 2023 | |
Папярэднік | Філіп Вуянавіч[d] |
Наступнік | Jakov Milatović[d] |
21 траўня 2006 — 10 лістапада 2006 | |
7 лістапада 2016 — 16 сьнежня 2016 | |
Наступнік | Nikola Rakočević[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 лютага 1962[1][2] (62 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ маладосьці быў актывістам Саюза камуністаў Югаславіі. Калі яму было ўсяго 26 гадоў, у 1989 годзе, быў абраны ў склад ЦК. Разам са сваімі паплечнікамі — Момірам Булатавічам і Сьвятазарам Маравічам — адхіліў ад улады ў Чарнагорыі «старую гвардыю», разгарнуўшы кампанію так званай «антыбюракратычнай рэвалюцыі» пры прамой падтрымцы Слабадана Мілошавіча і органаў дзяржбясьпекі. Хоць фармальна яны не займалі значных пасад, але здолялі расставіць на важныя дзяржаўныя пасады сваіх людзей.
Прыхільнік інтэграцыі Чарнагорыі ў ЭС. Пры ім Чарнагорыя, фармальна ўваходзячы ў Югаславію, была адгароджана ад яе мытным і валютным бар’ерам (грашовай адзінкай Чарнагорыі зьяўляецца эўра). Па яго ініцыятыве ў 2006 быў праведзены рэфэрэндум, у выніку якога Чарнагорыя стала незалежнай ад Сэрбіі і выйшла са складу канфэдэрацыі.
Прэм’ер-міністар Чарнагорыі ў 1991—1998, прэзыдэнт Чарнагорыі ў 1998—2002. Сышоў у адстаўку 25 лістапада 2002 году. З 8 студзеня 2003 году па 10 лістапада 2006 году — ізноў прэм'ер-міністар Рэспублікі Чарнагорыя. Лідэр Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі.
Пасьля таго як прэм’ер-міністар Чарнагорыі Жэлька Штуранавіч падаў у адстаўку 31 студзеня 2008, Джуканавіч быў рэкамэндаваны на гэту пасаду прэзыдэнтам Філіпам Вуянавічам 20 лютага. Знаходзіўся на пасадзе з 29 лютага 2008 году па 29 сьнежня 2010 году. Ізноў стаў прэм’ер-міністрам 4 сьнежня 2012 году. Трымаў курс на забесьпячэньне стабільнасьці, паступальнае разьвіцьцё дзяржавы і ўмацаваньне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне.
У лістападзе 2016 году ў Чарнагорыі заявілі, што «рускія нацыяналісты» плянавалі забіць прэм’ера Джуканавіча. Як сьцвярджалі СМІ, чальцы групоўкі дзейнічалі пад кантролем генэрала Браціслава Дзікіча, вядомага сваёй прарасейскай пазыцыяй. Па словах спецпракурору Чарнагорыі, зламысьнікі такім чынам хацелі перашкодзіць уступленьню Чарнагорыі ў НАТА. Пры гэтым, як заявіў пракурор, у яго няма ніякіх доказаў таго, што да арганізацыі замаху была датычная ўлада Расеі. У чэрвені 2017 году Чарнагорыя афіцыйна стала 29-м сябрам НАТА.
15 красавіка 2018 атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Чарнагорыі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Milo Djukanović // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Milo Djukanovic // Munzinger Personen (ням.)
- ^ На прэзыдэнцкіх выбарах у Чарнагорыі перамагае сацыяліст, Радыё Свабода, 16 красавіка 2018
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |