Берасьцяны Завод
Берасьцяны́ Заво́д[1] (з 1969 году — Чапа́еўскі[1][a]) — пасёлак у Беларусі, каля ракі Убарці. Уваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Буйнавічаў, за 25 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў.
Берасьцяны Завод лац. Bieraściany Zavod | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Буйнавіцкі |
Вышыня: | 133 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 22 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228804056 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′43″ пн. ш. 28°30′10″ у. д. / 51.81194° пн. ш. 28.50278° у. д.Каардынаты: 51°48′43″ пн. ш. 28°30′10″ у. д. / 51.81194° пн. ш. 28.50278° у. д. |
± Берасьцяны Завод |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца ў пачатку XX стагодзьдзя як хутары Берасьцяны Завод і Лазьнішча Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Берасьцяны Завод абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1943 году нацысты спалілі ўвесь пасёлак і загубілі 12 жыхароў.
У 1969 годзе савецкія ўлады перайменавалі Берасьцяны Завод ў Чапаеўскі.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1917 год — 16 двароў, 88 жыхароў; 1940 год — 45 двароў, 104 жыхары; 1998 год — 37 двароў, 93 жыхары; 1999 год — 85 жыхароў; 2000 год — 34 двары, 84 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 22 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ Берасьцяным Заводзе працуюць малочна-таварная фэрма, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта, крама. Дзее камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Першамайск».
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213—214.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.