Буйнавічы
Бу́йнавічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Ельску, на шашы Глушкавічы — Мазыр (Р36), на левым беразе ракі Балотніцы (прыток Убарці). Буйнавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Буйнавіцкага сельсавету.
Буйнавічы | |
трансьліт. Bujnavičy | |
Першыя згадкі: | 1551 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Буйнавіцкі |
Вышыня: | 139 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 761 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247862 |
СААТА: | 3228804011 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°52′0″ пн. ш. 28°32′44″ у. д. / 51.86667° пн. ш. 28.54556° у. д.Каардынаты: 51°52′0″ пн. ш. 28°32′44″ у. д. / 51.86667° пн. ш. 28.54556° у. д. |
± Буйнавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПа пісьмовых крыніцах вядомы з 1551 году, як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, зьяўляліся казённай уласнасьцю.
У 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
З 20 жніўня 1924 году Буйнавічы — цэнтар сельсавету.
У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 58 жыхароў. Усяго за гады вайны гітлераўцы забілі 79 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 56 двароў, 560 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 147 двароў, каля 1 тыс. жыхароў; маёнтак — 1 двор, 12 жыхароў; 1917 год — 214 двароў, 1188 жыхароў; маёнтак — 1 двор, 6 жыхароў; 1940 год — 420 двароў, 1357 жыхароў; 1999 год — 1025 жыхароў; 2000 год — 460 двароў, 1079 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 761 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьСярэдняя школа, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, бібліятэка, лякарня, аптэка, вэтэрынарны пункт, аддзяленьне сувязі, кафэ, дзіцячы сад, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», філія Лельчыцкай дзіцячай школы мастацтваў, 4 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Буйнавічы».
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Царква. Пабудаваная ў 1803 годзе на сродкі мясцовага насельніцтва.
- Цагляная царква. Пабудаваная ў 1996 годзе.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Буйнавічы (рас.)