Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
| |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′42.71″ пн. ш. 30°25′06.72″ у. д. / 54.5118639° пн. ш. 30.4185333° у. д.Каардынаты: 54°30′42.71″ пн. ш. 30°25′06.72″ у. д. / 54.5118639° пн. ш. 30.4185333° у. д. |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца на правым беразе ракі Аршыцы, пад адрасам Музэйны завулак, 12. Твор архітэктуры віленскага барока, які набыў рысы клясыцызму ў XIX ст. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Аршанскага базылянскага манастыра складаўся з аб’яднаных у адзіны асымэтрычны ансамбль царквы Покрыва Багародзіцы і жылога корпуса. Тэрыторыю манастыра атачаў мур. У 1967 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў манастырскі корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1642 годзе мітрапаліт Антоні Сялява заснаваў у Воршы манастыр базылянаў з драўлянай Пакроўскай царквой. У 1758—1774[1] гадох з фундацыі старосты пеліканскага Яна Ляпкоўскага на месцы драўляных збудавалі мураваныя царкву і манастырскі корпус.
Пазьней заснавальнік уступіў у базылянскі ордэн, прыняў імя Ёсіф (Юзэф), у 1771 годзе стаў архіяпіскапам смаленскім і па сьмерці спачыў ў манастыры ў 1778 годзе[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву і манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У жылых карпусах разьмясьцілася духоўная вучэльня. Царкву і манастырскі корпус перабудавалі ў стылі клясыцызму, зрабілі новы іканастас.
8 чэрвеня 1905 году моцны вецер зьнёс драўляны купал над сяродкрыжжам.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады адабралі комплекс у Маскоўскага патрыярхату і перадалі яго краязнаўчаму музэю. У 1969[3] годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву. Жылы корпус выкарыстоўваўся пад жытло.
У 2005 годзе будынак манастыра перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату, за якім помнік архітэктуры працягваў руйнавацца. Толькі ў 2016 годзе пад ціскам грамадзкасьці новы ўласьнік паставіў над манастырскім корпусам часовы дах.
Архітэктура
рэдагавацьЦарква
рэдагавацьЦарква — 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі драўляны барабан з купалам.
Інтэр’ер аздаблялі мураваныя алтары ў імя Покрыва Багародзіцы, Укрыжаваньня Божага і велікамучаніка Васіля.
Манастыр
рэдагавацьМанастырскі корпус — Г-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам. Сьцены падзяляюцца слаістымі пілястрамі, руставанымі лапаткамі, пазбаўленымі ліштваў прастакутнымі аконнымі праёмамі і нішамі-блендамі паміж імі.
Абодва паверхі маюць галерэйны плян. У паўднёва-ўсходняй частцы разьмяшчаюцца сходы і трапезная. Астатнія памяшканьні адводзіліся пад жытло і працу. Першы паверх перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі, другі — роўнай бэлечнай стольлю, сутарэньні — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
М. Астанковіч, 1905 г.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
А. Паўловіч, 1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
6 верасьня 1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
-
1942 г.
-
1943 г.
-
8 кастрычніка 1943 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Уваход
-
З боку Аршыцы
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама Пакроўская царква і манастыр, Пакроўскі манастыр, царква Апекі Маці Божай і кляштар базылянаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Аршанскі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 56.
- ^ Пазднякоў В. Аршанскі Пакроўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 254.
- ^ Купава М. Аршанская бажніца Апекі Маці Божай // Наша Вера. № 3 (9), 1999.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
- Купава М. Аршанская бажніца Апекі Маці Божай // Наша Вера. № 3 (9), 1999.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000118 |