Цыліндрычнае скляпеньне

(Перанакіравана з «Цыліндрычныя скляпеньні»)

Цыліндрычнае скляпеньне — скляпеньне, якое ўтварае ў папярочным сячэньні паўкола або палову эліпсу, парабалы і інш. Гэта найпрасьцейшы і найбольш распаўсюджаны тып скляпеньняў. Перакрыцьце ў ім абапіраецца на паралельна разьмешчаныя апоры — дзьве сьцяны, рад слупоў або аркады.

Цыліндрычнае скляпеньне

Хоць цыліндрычныя скляпеньні зьявіліся ўжо ў 43 тыс. да н. э. у Эгіпце і Мэсапатаміі, масавае выкарыстаньне арачна-купальнай сыстэмы перакрыцьцяў пачалося толькі ў архітэктуры Старажытнага Рыма. Да гэтага часу прынята адносіць вынаходніцтва аркі і купалу, а таксама асноўных тыпаў скляпеньняў, у аснове якіх ляжаць два гэтыя канструктыўныя элемэнты. З часам колькасьць гэтых тыпаў павялічылася.

Шляхам скрыжаваньня двух скляпеньняў цыліндрычнай або корабавай формы аднолькавай вышыні пад прамым вуглом утвараецца крыжовае скляпеньне.

Тыпы рэдагаваць

У залежнасьці ад профіляў аркі бываюць:

  • паўцыркульныя
  • сьпічастыя
  • корабавыя
  • эліптычныя
  • парабалічныя