Мікола Купава
Мікола Купава (нар. 31 студзеня 1946 г.) — беларускі мастак.
Мікола Купава лац. Mikoła Kupava | |
Дата нараджэньня | 31 студзеня 1946 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ворша, Віцебская вобласьць |
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут (1976) |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, экслібрысіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў і Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня |
Жанры | партрэт |
Плынь | рэалізм[d] |
Узнагароды | Мэдаль імя Францішка Скарыны, прэмія Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі |
Сайт | mikola-kupava.narod.ru |
Уладальнік найвышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплёма і мэдаля імя Францішка Скарыны, ляўрэат прэміі Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі, пераможца конкурсу «Вечныя месты».[1] Сябра Саюзу мастакоў (з 1978).[2]
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Выкладаў у мастацкай вучэльні пры Беларускай акадэміі мастацтваў, на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.[3]
Творчасьць
рэдагавацьПрацуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, малярства і эксьлібрыса[4]. Дасьледуе беларускую архітэктуру, у прыватнасьці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідзтва.[2]
Выканаў мастацкае аздабленьне звыш 30-ці кніжак і альбомаў. Браў удзел у больш як 70 нацыянальных, пэрсанальных і міжнародных выставах. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, у Дзяржаўным літаратурным музэі імя Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурным музэі імя Янкі Купалы, у Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа і інш.
Прыхільнасьць да тарашкевіцы
рэдагаваць10 лістапада 2017 году адзначыў на «круглым стале» ў газэце Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі: «Галоўнае адрозненьне тарашкевіцы — ужываньне мяккага знака для пазнакi асыміляцыйнай мяккасьці зычных. Вы паслухайце, як сёньняшнія сьпевакi вымаўляюць: «песня», «снег» — зь цьвёрдым «с». Гэта таму, што яго мяккасьць не пазначаная. Таму пэрспэктыва далейшага разьвіцьця нашай мовы — гэта толькі тарашкевіца»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вольга Іпатава. Майстар Святла // Наша Вера №3(41)/2007
- ^ а б Мікола Купава, аўтары часопіса Наша Вера
- ^ Анкета Свабоды: Мікола Купава // Радыё Свабода, 11 лістапада 2009
- ^ Віктар Сьвякла. Ад Тычыны да Купавы: Зь гісторыі эксьлібрыса Пятра Глебкі // Літаратура і мастацтва : газэта. — 24 жніўня 2012. — № 34 (4680). — С. 21. — ISSN 0024-4686.
- ^ Людміла Рублеўская. Жывая спадчына (Лёс беларускай мовы павінен стаць агульным клопатам для ўсяго грамадзтва) // Беларусь сёньня : газэта. — 11 лістапада 2017. — № 25353. — ISSN 1991-2978.