Крыштап Завіша

дзяржаўны дзяяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай
(Перанакіравана з «Хрыстафор Завіша»)

Хрыстафо́р (Кры́штаф) Заві́ша (к. 1600 — 23 студзеня 1670) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хрыстафор Завіша

Герб «Лебедзь»
Кашталян віленскі
1669 — 1670
ПапярэднікМіхал Казімер Пац
НаступнікМікалай Стэфан Пац
Маршалак вялікі літоўскі
1654 — 1669
ПапярэднікАляксандар Людвік Радзівіл
НаступнікАляксандар Гіляры Палубінскі
Маршалак надворны літоўскі
1649 — 1654
ПапярэднікАнтоні Ян Тышкевіч
НаступнікТэадор Аляксандар Ляцкі
Пісар вялікі літоўскі
1637 — 1649
ПапярэднікКазімер Леў Сапега
НаступнікПіліп Казімер Абуховіч
Лоўчы вялікі літоўскі
1629 — 1637
ПапярэднікЯн Караль Нарушэвіч
НаступнікПётар Караль Ісайкоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 1600
Памёр 23 студзеня 1670(1670-01-23)[1]
Род Завішы
Бацькі Андрэй Завіша
Жонка Кацярына Тышкевіч
Дзеці Андрэй Казімер, Ян Юры і Ганна Канстанцыя
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Вялікі лоўчы літоўскі (1629—1637), вялікі пісар літоўскі (1637—1649). Староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645).

Пасол на сойм 1632 року ад Менскага павету, пасол на каранацыйны сойм 1633 року. Пасол на надзвычайныя соймы 1635, 1637, 1642 і 1647 рокаў.

У 1639 — маршалак Трыбуналу ВКЛ, у 1642 — маршалак сойму Рэчы Паспалітай. Пасол на сойм 1646 року, каранацыйны сойм 1649 року, соймы 1649—1650 і 1650 рокаў.

Маршалак надворны (1649—1654) і вялікі літоўскі (1654—1669).

У 1655 року стаў удзельнікам Тышовецкай канфэдэрацыі супраць Швэцыі.

У 1659 і 1661 роках абіраўся дэпутатам ад сэнату ў Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі (1669—1670).

Сям’я рэдагаваць

Паходзіць з шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь». Сын падскарбія літоўскага Андрэя і Сафіі з Валовічаў, унучкі кашталяна наваградзкага Рыгора Валовіча. Меў сёстраў Барбару (памерла дзіцем) і Сафію (манашку), а таксама брата Мікалая (езуіт, памёр маладым у Рыме).

Быў жанаты з Кацярынай з Тышкевічаў, дачкой менскага ваяводы Пятра. Мелі дзяцей:

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Шаблён:Пісары літоўскія