Андрэй Казімер Завіша

(пам. 1678) пісар вялікі літоўскі

Андрэ́й Казі́мер Заві́ша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1650).

Андрэй Казімер Завіша
Андрэй Казімер Завіша. Невядомы мастак, 1676
Андрэй Казімер Завіша. Невядомы мастак, 1676

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1614
Памёр 23 або 26 чэрвеня 1678
Пахаваны
Род Завішы
Бацькі Крыштап Завіша
Кацярына з Тышкевічаў
Жонка Аляксандра з Агінскіх
Дзеці Крыштап Станіслаў, Ян
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

Быў старостам менскім (з 1638), чачэрскім і слонімскім[1].

Біяграфія

рэдагаваць
 
А. К. Завіша. Гравюра А. Тарасевіча, XVII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Крыштапа і Кацярыны з Тышкевічаў. Меў брата Яна Юрыя.

Ахвяраваў сродкі на будаваньне касьцёла ў Раготне, дзякуючы якім яно завяршылася ў 1673[2].

Ажаніўся каля 1645 з Аляксандрай, дачкой Аляксандра Агінскага[3]. У шлюбе меў сыноў Крыштапа Станіслава і Яна.

Пахавалі А. К. Завішу ў касьцёле Сьвятога Язэпа пры кляштары бэрнардынаў у Менску[4].

Да нашага часу дайшоў партрэт А. К. Завішы, які цяпер экспануецца ў Гістарычны музэі ў Менску, а таксама гравюра А. Тарасевіча (1670-я) з гербам роду і лацінскім надпісам (захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве).

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.
  2. ^ Камунтавічэне В. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. 2004.
  3. ^ Насевіч В. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  4. ^ Харэўскі С. Намоленае месца // «Наша Ніва» № 26, 2005.

Літаратура

рэдагаваць