Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году прайшоў у Бэрліне на стадыёне «Алімпійскі», дзе сустракаліся італьянскі «Ювэнтус» і гішпанскі клюб «Барсэлёна». Гэта быў 60-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 23-і фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прайшоў у суботу 6 чэрвеня 2015 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымаў права згуляць з клюбам «Сэвільля», пераможцам Лігі Эўропы, у гульні за Супэркубак УЭФА ў 2015 годзе, а таксама ў паўфінале клюбнага чэмпіянату сьвету па футболе.
«Алімпіяштадыян»
рэдагаваць«Алімпіяштадыян» быў абраны арэнай правядзеньня фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў выканаўчым камітэтам УЭФА ў Лёндане 23 траўня 2013 году. Матч быў першым фіналам Лігі чэмпіёнаў, які прайшоў у Бэрліне. Не зважаючы на гэта, стадыён мае на сваім рахунку правядзеньне іншых элітных матчаў. У 2006 годзе бэрлінская арэна прыняла 6 матчаў сусьветнага першынства, у тым ліку фінал.
Перад гульнёй
рэдагавацьБылы гулец зборнай Нямеччыны Карл-Гайнц Рыдле, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе дортмундзкай «Барусіі» ў 1997 годзе, быў названы ў якасьці пасла фінальнага матчу[1]. У фінальным матчы 1997 году менавіта Рыдле двойчы забіў у браму турынскага «Ювэнтусу», такім чынам, пакінуўшы італьянцаў без трафэю.
Квіткі
рэдагавацьАгульная ўмяшчальнасьць бэрлінскага стадыёну складае 70 500 чалавек, зь іх толькі 46 000 квіткоў былі даступныя для заўзятараў і шырокай грамадзкасьці, пры гэтым дзьве каманды фіналісты атрымалі 20 000 квіткоў кожны і 6000 квіткоў былі даступныя для продажу прыхільнікам па ўсім сьвеце праз сайт УЭФА ад 5 да 23 сакавіка 2015 году ў чатырох цэнавых катэгорыях: 390, 280, 160 і 70 эўра[2]. Астатнія 24 500 квіткоў былі выдзеленыя спонсарам і службовымі асобам[3].
Матч
рэдагаваць6 чэрвеня 2015 21:45 |
Ювэнтус | 1:3 | Барсэлёна | Алімпійскі, Бэрлін Судзьдзя: Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
---|---|---|---|---|
Марата 55' | Пратакол | Ракіціч 4' Суарэс 68' Нэймар 90+7' | ||
|
|