Пэдра Радрыгес Ледэсма
Пэ́дра Радры́гес Ледэ́сма (па-гішпанску: Pedro Rodríguez Ledesma; нарадзіўся 28 ліпеня 1987 году, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Чэлсі» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Пэдра Радрыгес Ледэсма | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 ліпеня 1987[1][2] (33 гады) Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Гішпанія | |
Рост | 201 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Чэлсі | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2015 2015— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна Чэлсі |
50 (16) 204 (58) 135 (29) |
Зборныя | ||
2010— | Гішпанія | 65 (17) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
БіяграфіяРэдагаваць
Пачаў сваю кар’еру ў камандзе аднаго зь ніжэйшых гішпанскіх дывізіёнаў «Сан-Ісыдра» на родных Канарскіх астравах у сэзоне 2003—2004 гадоў, адзначыўшыся гульнямі як за юнацкі, гэтак і за асноўны склад. Адтуль перабраўся ў юніёрскую каманду «Барсэлёны», за розныя юніёрскія й моладзевыя каманды «сіне-гранатавых» адыграў тры сэзоны.
Першы матч за асноўны склад «Барсэлёны» правёў 11 верасьня 2007 году ў фінале Кубка Каталёніі, дзе ягоная каманда саступіла «Хімнастыку» з Тарагоны зь лікам 1:2. 12 студзеня 2008 году Пэдра дэбютаваў у першай камандзе, правёўшы адну хвіліну пераможнага матчу супраць «Мурсіі» (4:0).
ЗборнаяРэдагаваць
У 2010 годзе трапіў у заяўку зборнай Гішпаніі па футболе на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе стаў чэмпіёнам сьвету. У 2012 годзе разам са зборнай стаў чэмпіёнам Эўропы. Свой першы хет-трык Пэдра забіў 12 кастрычніка 2012 году ў матчы на менскім стадыёне «Дынама» супраць зборнай Беларусі (0:4)[3].
ДасягненьніРэдагаваць
КлюбныяРэдагаваць
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі (5): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Гішпаніі (3): 2009, 2012, 2015
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (4): 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (3): 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету (2): 2009, 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Пераможца Лігі Эўропы (3): 2019
МіжнародныяРэдагаваць
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Сям’яРэдагаваць
Старэйшы брат Пэдра Кірыян Радрыгес Ледэсма выступае ў цяперашні час у адным з клюбаў гішпанскіх ніжэйшых дывізіёнаў.
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Пэдра Радрыгес Ледэсма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў