Андрэа Барцальі
Андрэ́а Барца́льі (па-італьянску: Andrea Barzagli; нар. 8 траўня 1981 году, Ф’езоле, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. З 2004 па 2017 гада выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Андрэа Барцальі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 траўня 1981[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 187 см[4] | |
Вага | 87 кг[4] | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2000 2000 2001 2001—2003 2002—2004 2004—2008 2008—2011 2011—2019 |
Рандынэльля Пістоезэ Рандынэльля → Асколі К’ева Палерма Вольфсбург Ювэнтус |
51 (3) 5 (0) 13 (1) 46 (3) 29 (3) 142 (4) 75 (1) 206 (2) |
Зборныя | ||
2004—2017 | Італія | 63 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьАндрэа нарадзіўся ў горадзе Ф’езоле ў правінцыі Флярэнцыя, у рэгіёне Таскана. Ягоная кар’ера пачалася ў клюбе «Рандынэльля». Дэбют Барцальі ў Сэрыі А адбыўся 31 жніўня 2003 году ў матчы супраць клюбу «Брэшыя», Андрэа абараняў тады колеры клюбу «К’ева». У 2004 годзе перайшоў з «К’ева» ў «Палерма». Празь некалькі гадоў Андрэа стаў капітанам «Палерма». Перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў Барцальі разам са сваім партнэрам па зборнай Крыстыянам Дзакарда перайшоў у нямецкі клюб «Вольфсбург».
«Ювэнтус»
рэдагаваць27 студзеня 2011 году Барцальі афіцыйна стаў гульцом «Ювэнтусу»[5]. Абаронца, які перайшоў з «Вольфсбургу», падпісаў кантракт з турынскім клюбам да 30 чэрвеня 2013 году. Нямецкі клюб атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 тысячаў эўра, і бонус да 600 000 эўра пры дасягненьні вызначаных спартовых мэтаў клюбам[6].
Пасьля сканчэньня кар’еры гульца працягнуў працаваць у Ювэнтусе трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьНа міжнароднай арэне Барцальі дэбютаваў у 2004 годзе. У гэтым жа годзе ён дапамог зборнай Італіі заваяваць бронзу Алімпійскіх гульняў 2004 году ў Атэнах. Летам 2006 году са зборнай стаў пераможцам чэмпіянату сьвету, які праходзіў у Нямеччыне.
Дасягненьні
рэдагавацьКлюбныя
рэдагаваць«Вольфсбург»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2009
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (8): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Італіі (4): 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Італіі (4): 2012, 2013, 2015, 2018
Міжнародныя
рэдагавацьІталія:
- Чэмпіён сьвету: 2006
Узнагароды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Andrea Barzagli // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ANDREA BARZAGLI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Andrea Barzagli // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/difensori/andrea-barzagli/index.php
- ^ VfL Wolfsburg Andrea Barzagli wechselt zu Juventus Turin (ням.). Offizielle Website der VfL Wolfsburg. Архіўная копія ад 31 студзеня 2011 г.
- ^ Andrea Barzagli è bianconero. Sito Ufficiale della Juventus FC. Архіўная копія ад 15 жніўня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАндрэа Барцальі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Андрэа Барцальі у Інстаграме
- Профіль на афіцыйным сайце «Ювэнтус»
- Статыстыка на сайце National Football Teams