Хавіер Маскерана
аргентынскі футбаліст
Хавіер Аляхандра Маскерана (па-гішпанску: Javier Alejandro Mascherano; нарадзіўся 8 чэрвеня 1984 году, Сан-Лярэнса, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Вядомы праз сваю няўступлівасьць у адзінаборствах і здольнасьць аддаць выдатны пас. Маскерана стаў першым аргентынцам, які здолеў замацавацца ў першай камандзе «Лівэрпулу», да яго гэта беспасьпяхова спрабаваў зрабіць Маўрысіё Пэлегрына. Пасьля працяглы час выступаў за гішпанскую «Барсэлёну», здабыўшы разам зь ёй шмат кубкаў і тытулаў.
Хавіер Маскерана | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 чэрвеня 1984[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2005—2006 2006—2008 2007—2008 2008—2010 2010—2018 2018—2020 2020 |
Рывэр Плэйт Карынтыянс Ўэст Гэм Юнайтэд → Лівэрпул (арэнда) Лівэрпул Барсэлёна Хэбэй Чайна Форчун Эстудыянтэс |
46 (0) 17 (0) 5 (0) 7 (0) 87 (1) 203 (1) 53 (0) 7 (0) |
Зборныя | ||
2003—2018 | Аргентына | 147 (3) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Інтэр Маямі |
Дасягненьні
рэдагаваць«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2004(к)
«Карынтыянс»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2005
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2011, 2013, 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Кубка Гішпаніі па футболе: 2012, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе: 2011, 2013, 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2011, 2015
Аргентына:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2014
- Алімпійскі чэмпіён: 2004, 2008