Жэрар Піке

гішпанскі футбаліст

Жэра́р Піке́ Бэрнабэ́ў (па-каталянску: Gerard Piqué Bernabéu; нарадзіўся 2 лютага 1987 году, Барсэлёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст каталянскага паходжаньня, абаронца. Доўгі час сваёй кар’еры правёў у «Барсэлёне», а таксама мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету ў складзе зборнай Гішпаніі 2010 году й чэмпіён Эўропы 2012 году.

Жэрар Піке
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 1987(1987-02-02)[1][2][3][…] (37 гадоў)
Рост 1,94 м[5]
Вага 85 кг[6]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008
2006—2007
2008—2023
Манчэстэр Юнайтэд
Сарагоса (арэнда)
Барсэлёна
12 (0)
22 (2)
397 (30)
Зборныя
2009—2018 Гішпанія 102 (5)

Кар’ера

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць
 
Піке ў складзе «Барсэлёны»

Піке зьяўляецца ўнукам былога віцэ-прэзыдэнта «Барсэлёны», Амадора Бэрнабэў. Зьяўляецца выхаванцам каталёнскага клюбу. Жэрар быў набыты «Манчэстэр Юнайтэд» 1 ліпеня 2004 году. Затым у сэзоне 2006—2007 гадоў адправіўся ў арэнду ў «Рэал Сарагоса».

«Манчэстэр Юнайтэд»

рэдагаваць

Дэбют Піке ў стартавым складзе «Манчэстэр Юнайтэд» адбыўся ў матчы 3-га кола Кубка Ангельшчыны супраць «Экстэру», які скончыўся ўнічыю. Ён таксама рэгулярна выступаў у камандзе рэзэрвістаў пад кіраўніцтвам Рыкі Сбраджыя.

У лютым 2005 году працягнуў кантракт з клюбам да лета 2009 году. Згуляў свой першы матч і забіў першы гол у Лізе чэмпіёнаў 7 лістапада 2007 году ў паядынку супраць «Дынама» Кіеў (4:0).

27 траўня 2008 году Піке, так і ня здолеўшы зайграць у «Манчэстэр Юнайтэд», заключыў кантракт з «Барсэлёнай» на чатыры гады з сумай выкупу ў 50 млн эўра. Сума ўгоды паміж клюбамі не выдаецца[7][8].

«Барсэлёна»

рэдагаваць

У сваім дэбютным сэзоне за «Барсэлёну» першы матч Піке згуляў 13 жніўня 2008 году ў кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць польскай «Віслы», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне замест Дані Алвэсу. Той матч каталёнцы перамаглі зь лікам 4:0. Першы гол быў забіты Жэрарам 26 лістапада 2008 году ў гульні супраць лісабонскага «Спортынгу» (2:5).

Пасьпяховае выступленьне за «Барсэлёну» прыцягнула ўвагу настаўніка зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске, які выклікаў Піке ў зборную. Піке прыняў удзел у Кубку Канфэдэрацыі, дзе Гішпанія выступіла ня надта ўдала. На чэмпіянаце сьвету 2010 году разам са зборнай стаў чэмпіёнам сьвету. На чэмпіянаце Эўропы 2012 году разам са зборнай Гішпаніі стаў чэмпіёнам Эўропы.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Барсэлёна»:

Гішпанія:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У лютым 2011 году стала вядома, што футбаліст ўжо некалькі месяцаў сустракаецца з калюмбійскай сьпявачкай Шакірай[9][10][11]. Таксама Жэрар гуляе ў покер. На адным буйным покерным турніры, які праходзіў у Барсэлёне, Піке заняў 3-е месца й выйграў 40 950 эўра[12]. 20 лютага 2012 году Жэрар быў абраны асобай лініі адзеньня Mango[13].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць