Сымонэ Падаін

Сымо́нэ Падаі́н (па-італьянску: Simone Padoin; нарадзіўся 18 сакавіка 1984 году, Джэмона-дэль-Фрыюлі, Італія) — італьянскі нападнік клюбу «Асколі». Можа згуляць таксама на пазыцыі паўабаронцы.

Сымонэ Падаін
Simone Padoin 2012 (edited).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1984(1984-03-18)[1] (36 гадоў)
Джэмона-дэль-Фрыюлі, Удынэ, Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, Італія
Рост 179 см[2]
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Асколі
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2007—2012
2012—2016
2016—2019
2019—
Вічэнца
Аталянта
Ювэнтус
Кальяры
Асколі
128 (6)
156 (10)
84 (3)
98 (2)
21 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сакавіка 2020.

Кар’ераРэдагаваць

Сымонэ зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Аталянты». У 2003 годзе «Вічэнца» набыла ў «Аталянты» палову правоў на футбаліста. Па заканчэньні сэзону «Вічэнца» выкупіла астатнія 50% правоў на паўабаронцу.

У сэзоне 2007—2008 гадоў Падаін зноўку трапіў у «Аталянту», клюб з Бэргама вярнуў Сымонэ ў свае шэрагі, цалкам выкупіўшы правы на яго ў «Вічэнцы».

Па завяршэньні сэзону 2009—2010 гадоў «Ювэнтус» прыняў Падаіна ў летнае перадсэзоннае турнэ па ЗША, аднак, згуляўшы за «б’янканэры» некалькі матчаў у Амэрыцы, ён зноўку вярнуўся ў «Аталянту»[3].

31 студзеня 2012 году Падаін усё ж такі перайшоў у склад «Ювэнтусу» на сталай аснове, падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[4].

ДасягненьніРэдагаваць

«Ювэнтус»:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сымонэ Падаінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў