Леанарда Бануччы
Леана́рда Бану́ччы (па-італьянску: Leonardo Bonucci; нарадзіўся 1 траўня 1987 году, Вітэрба, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.
Леанарда Бануччы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 траўня 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 189 см[4] | |
Вага | 89 кг[4] | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, цэнтральны абаронца, абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2007—2008 2009 2009 2009—2010 2010—2017 2017—2018 2018—2023 2023—2024 2024 |
Інтэрнацыянале → Трэвіза (арэнда) → Піза (арэнда) Джэноа Бары Ювэнтус Мілян Ювэнтус Уніён Фэнэрбахчэ |
1 (0) 40 (4) 18 (1) 0 (0) 38 (1) 227 (15) 35 (2) 130 (14) 7 (1) 8 (0) |
Зборныя | ||
2010—2023 | Італія | 121 (8) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЛеанарда Бануччы пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Вітэрбэзэ». Улетку 2005 году ён перайшоў, на правах арэнды, у «Інтэр». 14 траўня 2006 году Бануччы дэбютаваў у асноўным складзе «Інтэру» ў матчы чэмпіянату Італіі супраць «Кальяры», гульня скончылася ўнічыю 2:2[5]. У студзені 2007 году клюб «Трэвіза» выкупіў 50% правоў на Леанарда й ягонага партнэра па «Інтэру» Маа Бумсонга. Пераходы Бануччы, Бумсонга й Фэдэрыка Піявакары, палова кантракту якога была прададзеная «Інтэрам» у «Трэвіза», сталі часткай складанай дамовы паводле трансфэра Робэрта Аквафрэскі, які перайшоў у «Кальяры», але частка правоў на якога была аддадзена «Інтэру».
8 чэрвеня 2009 году Бануччы перайшоў у «Джэноа»[6], аднак, не згуляўшы за клюб ніводнай гульні, Бануччы 2 чэрвеня быў прададзены ў «Бары», якая набыла палову трансфэру футбаліста, а таксама яшчэ некалькіх гульцоў «Джэноа». 28 чэрвеня 2010 году Бануччы падпісаў пяцігадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам»[7], сума трансфэру склала 15,5 млн эўра[8]. У складзе «б’янканэры» Бануччы склаў цэнтар абароны клюбу разам з Джорджа К’еліні[9].
Міжнародная
рэдагавацьУ лютым 2010 году Бануччы ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Італіі. 3 сакавіка 2010 году ён дэбютаваў у зборнай у таварыскай гульні супраць зборнай Камэруну, якая скончылася зь лікам 0:0[10]. Пры гэтым у гульні ён выйшаў у стартавым складзе, разам з Фабіё Канавара й Джорджа К’еліні, склаўшы лінію абароны каманды, якая гуляла паводле схемы 3-4-3[11].
Дасягненьні
рэдагаваць«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2006
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015, 2016, 2017, 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013, 2015, 2018, 2020
Італія:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Leonardo Bonucci // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в LEONARDO BONUCCI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Leonardo Bonucci // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://www.fc-union-berlin.de/en/football/firstteam/squad/detail/Leonardo-Bonucci-23910a/2023-24-68C/
- ^ Inter hold Cagliari to draw. inter.it
- ^ Bonucci: «Il Genoa? grande occasione». genoacfc.it
- ^ Bonucci: «Mi sento già juventino». juventus.com
- ^ «Ювентус» объявил о переходе Мартинеса и Бонуччи. championat.ru
- ^ Дель Нери: мне понравилась игра «Ювентуса». championat.ru
- ^ Buon esordio di Bonucci. gazzetta.it
- ^ Borriello and Cossu star. football-italia.net