Фэрнан Магелан

партугальскі мараплавец
(Перанакіравана з «Фэрнан Магелян»)

Фэрнан Магелан (па-партугальску: Fernão de Magalhães, па-гішпанску: Fernando (Hernando) de Magallanes; 17 кастрычніка 1480, Саброза, вобласьць Траз-уж-Мантыш, Партугалія — 27 красавіка 1521, востраў Мактан, Філіпіны) — партугальскі й гішпанскі мараплавец. Прынята лічыць, што ён зьдзейсьніў першае кругасьветнае вандраваньне. Адкрыў праліў, пазьней названы яго імем, стаўшы першым эўрапейцам, прасьледаваўшым з Атлянтычнага акіяна ў Ціхі.

Фэрнан Магелан
Fernão de Magalhães
Род дзейнасьці мараплавец
Дата нараджэньня 17 кастрычніка 1480
Месца нараджэньня Саброза, вобласьць Траз-уж-Мантыш, Партугалія
Дата сьмерці 27 красавіка 1521 (40 гадоў)
Месца сьмерці востраў Мактан, Філіпіны
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]
Месца пахаваньня
  • невядома
Занятак падарожнік-дасьледнік, марак, мараплавец
Сябра ў Ордэн Сант’яга
Бацька Руі дэ Магелян[d]
Маці Аіда дэ Мэскіта[d]
Узнагароды
Commander of the Order of Santiago ордэн Сант’яга зь мечам Ордэн Хрыста
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Магелан па паходжаньні быў партугальцам. Месца ягонага нараджэньня спрэчна, але некаторыя крыніцы паказваюць у якасьці такога горад Саброза ў правінцыі Траз-уж-Мантыш. Аб сям’і мараплаўца таксама вядома няшмат, у прыватнасьці тое, што яна належала да шляхты. Бацькам быў Руй або Радрыга дзі Магальяйнш, альбо Пэдру Алфонсу. Рана асірацеўшы, юнак Магелан стаў пажам пры двары каралевы Леаноры Авіскай, затым вучыўся ў знакамітай мараходнай школе на мысе Сагрэш. Пасталеўшы, паступіў на флёт у якасьці «зьверхштатнага» воіна. Удзельнічаў у бітве пры Канануры ў 1506 годзе. Пад кіраўніцтвам Франсішку дэ Алмэйда ён удзельнічаў у партугальскіх экспэдыцыях у Індыйскі акіян у 1509—1512 гадох, двойчы даходзіў да Малайзіі) — у 1509 і 1511 гадох.

Кругасьветнае плаваньне Магелана

рэдагаваць

Падрыхтоўка плаваньня

рэдагаваць

Магелан разам з выбітным партугальскім касмографам таго часу Руем Фалейру распрацаваў праект плаваньня заходнім шляхам да астравоў прыпраў — Малуцкіх астравоў, якія знаходзяцца ў Малайскім архіпэлягу ў Інданэзіі, але ён быў адхілены партугальскім каралём у сувязі з тым, што экспэдыцыя Васка да Гамы адкрыла больш блізкі ўсходні шлях.

Пасьля гэтага Магелан прыняў рашэньне эміграваць у Гішпанію й перайсьці на службу да гішпанскага караля. Ён пасяліўся ў Сэвільлі й ажаніўся з дачкой высокачанага мешчаніна Дыегу Барбозы, таксама партугальца па паходжаньні. Аднак ягоная мэта — знайсьці заходні шлях да Малуцкіх астравоў — заставалася нязьменнай. У гэтым яму, як ні дзіўна, шмат дапамагла неразьвітасьць геаграфіі тых часоў. Тады прыналежнасьць новаадкрытых калёніяў вызначалася па Тардэсільскай дамове: усе землі, якія ляжаць на захад ад мэрыдыяна, які праходзіць ў 370 лігах (каля 1770 км) заходней астравоў Зялёнага мыса, належалі Гішпаніі, а на ўсход — Партугаліі. Памеры зямнога шара былі дрэнна вядомыя, а вымяраць даўгату амаль што ня ўмелі, таму шматлікія картографы лічылі, што Малуцкія выспы павінны належыць Гішпаніі, а не Партугаліі.

На самой справе лінія Тардэсільскай дамовы праходзіла па мэрыдыяне 49° 33' з. д. — 130° 27' у. д., гэта значыць Малуцкія выспы павінны былі належаць Партугаліі. Магелан гэтага ня ведаў альбо рабіў выгляд, што ня ведаў. Паколькі гэта было карысна Гішпаніі, праект Магелана ў 1517 годзе быў зацьверджаны гішпанскім каралём Карлам V. У інструкцыі, дадзенай Магеланаў каралём, было сказана: «Паколькі мне дакладна вядома, што на выспах Малука маюцца вострыя прыправы, я пасылаю вас галоўным чынам на іхныя пошукі, і мая воля такая, каб вы накіраваліся да гэтых астравоў».

Флятылія Магелана складалася з наступных караблёў: «Трынідад» водазьмяшчэньнем 110 тонаў пад кіраўніцтвам адмірала Магелана; «Сан-Антоніё», 120 тонаў — капітанам быў інспэктар флёту Хуан дэ Картахена; «Кансэпцыён», 90 тонаў — капітан Гаспар дэ Кесада; «Вікторыя», 85 тонаў — капітан, скарбнік флёту Люіс дэ Мэндоса й «Сант’яга», 75 тонаў — капітан Жуан Сэрану. Экіпаж ўсіх гэтых судоў складаў 237 чалавек.

Каб пасьпяхова весьці ў адкрытым акіяне такую флятылію, Магеланам была распрацавана спэцыяльная мова сьветлавых сыгналаў. Капітан-генэрал «патрабаваў няўхільнага выкананьня правілаў аб сыгналах і вахтах усімі караблямі, каб гэтым забясьпечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для плаваньня». Улічваючы неабходнасьць вельмі доўгага аўтаномнага плаваньня ўдалечыні ад цывілізацыі, флятылія, была забясьпечана ўсім неабходным. У якасьці правізіі былі ўзятыя на борт сухары, віно, аліўкавы алей, воцат, салёная рыба, вяленая сьвініна, фасоля й бабы, мука, сыр, мёд, міндаль, анчоўсы, разынкі, чарнасьліў, цукар, айвовае варэньне, капэрсы, гарчыца, ялавічына й рыс зь разьлікам на многія месяцы маршруту. На выпадак вельмі верагодных узброеных сутыкненьняў матросы былі цудоўна ўзброеныя, а на караблях было разьмешчана ў агульнай колькасьці шэсьцьдзясят гармат.

У якасьці перакладчыка Магелан ўзяў свайго раба-малайца Энрыке; веданьнем жа тубыльных моваў Бразыліі валодалі некалькі афіцэраў флятыліі, у тым ліку суайчыньнікі Магелана Жуан Сэрану й Жуан Карвалью.

Пачатак экспэдыцыі

рэдагаваць

20 верасьня 1519 году флятылія на чале з Магеланам выйшла з порта Санлюкар-дэ-Барамэда ў вусьці ракі Гвадальквівір на пошукі паўднёва-заходняга праліва з Атлянтычнага акіяна у адкрытае ў 1513 годзе канкістадорам Васка Нуньес дэ Бальбоа «Паўднёвае мора».

Праз два месяцы караблі дасягнулі берагоў Бразыліі і накіраваліся на поўдзень уздоўж Амэрыканскага мацерыка. У сакавіку 1520 году яны спыніліся на зімоўку ў бухце Сан-Хуліан. Тут Магелан зь цяжкасьцю здолеў спыніць мяцеж часткі каманды, якая хацела вярнуцца ў Гішпанію.

У верасьні 1520 году экспэдыцыя на чатырох караблях («Сант’яга» пацярпеў крушэньне ў выведцы 22 траўня) выйшла ў акіян і ўзяла курс на поўдзень. У канцы кастрычніка 1520 году яны дасягнулі праліва, якому пасьля было прысвоена імя ягонага першаадкрывальніка — Магеланавы праліў. Пераход па праліву зь незнаёмым фарватэрам быў вельмі цяжкім; акрамя таго, «Сан-Антоніё», які ішоў наперадзе, выйшаўшы з праліва, павярнуў на поўдзень і, абмінуўшы паўднёвы ўскраек Амэрыкі, самавольна вярнуўся ў Гішпанію.

Ціхі акіян

рэдагаваць

Экспэдыцыя мінула праліў і накіравалася да берагоў Азіі. «Паўднёвае мора» Магеллан назваў Ціхім акіянам, «таму што, — як паведамляе адзін з удзельнікаў, — мы ні разу не патрапілі ні ў які шторм». Больш трох месяцаў працягваўся гэты пераход, за час якога частка экіпажа, моцна пакутвала ад голаду і смагі, некаторыя караблі былі гатовыя распачаць мяцеж.

У гонар Магелана названыя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць