Капэрсы
Ка́пэрсы (даўней капары) — высушаныя, а затым марынаваныя ў аліве або салёныя пупышкі кветак, маладыя парасткі і зялёныя плады міжземнаморскай расьліны Capparis spinosa, кустоўя вышынёй 120—150 см.
Ужываліся з антычных часоў як каштоўная гаркавата-кіслая прыправа да соўсаў, сыроў, рыбы, мяса (біфштэксаў, эскалёпаў), звараных укрутую яек, кампанэнт марынадаў (напрыклад, для селядцоў) і як запраўка ў салаты. Традыцыйная закуска — з капэрсаў, брынзы і сардзінаў. Дзякуючы ўтрыманьню гліказіда рутына (5 %) узбуджаюць апэтыт. Капэрсы зь іх характэрнай цёмнааліўкавай фарбай ужываюцца і як дэкаратыўная аздоба стала.
Зьявіліся ў Польшчы і Літве пад уплывам італьянскай кухні (глядзіце Бона Сфорца) ў XVI стагодзьдзі, пастаўляліся марынаваныя ў воцаце або кансэрваваныя ў аліве. Капэрсы спажывалі на закуску або прыпраўлялі мясныя стравы і соўсы. Праз даражнечу «Літоўская гаспадыня» раіла ўжываць імітацыю капэрсаў — з насеньня настурак або пупышак чорнага бэзу (Sambucus nigra). Яшчэ адзін сурагат капэрсаў — марынаваныя бутоны дзьмухаўца (kaczeńca ?).
Капэрсы дзіка растуць па ўсёй Паўднёвай Эўропе, найбольшыя сучасныя вытворцы — Гішпанія і Італія.
Літаратура
рэдагавацьГэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКапэрсы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў