Малуцкія астравы

архіпэляг у Інданэзіі

Малуцкія астравы — група астравоў ва ўсходняй частцы Малайскага архіпэлягу, паміж астравамі Сулавэсі і Новая Гвінэя.

Малуцкія астравы
Малуцкія астравы паказаны сьветла-зялёным
Колькасьць
астравоў
каля 1000 
Найбуйнейшы
востраў
Хальмахэра
Агульная плошча 74 505 км²
Краіна Інданэзія
Насельніцтва 3 131 860 чал. (2020)
Шчыльнасьць насельніцтва Памылка выразу: нечаканы апэратар < чал./км²
Каардынаты 3°9′ пд. ш. 129°23′ у. д. / 3.15° пд. ш. 129.383° у. д. / -3.15; 129.383Каардынаты: 3°9′ пд. ш. 129°23′ у. д. / 3.15° пд. ш. 129.383° у. д. / -3.15; 129.383
Малуцкія астравы на мапе Інданэзіі
Малуцкія астравы
Малуцкія астравы
Малуцкія астравы

Тэрыторыя Інданэзіі. Плошча 83,7 тыс. км². Насельніцтва каля 2 млн. чал. Асноўныя астравы — Хальмахэра, Сэрам, Буру, Банда, Кай.

Раён Малуцкіх астравоў адзін з найбольш актыўных раёнаў, дзе фарміруецца альпійская гэасінклінальная вобласьць Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

Астравы гарыстыя, пераважаюць вышыні ад 1000 да 2000 м (найбольшая — 3019 м, гара Біная). Каля 10 дзеючых вульканаў. Клімат экватарыяльны, на поўдні — субэкватарыяльны. Сярэднія тэмпэратуры ад 25 °С да 27 °С. Ападкаў ад 1500—2000 мм у нізінах, да 4000—5000 мм у гарах. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Больш за 80% тэрыторыі пакрыта вечназялёнымі і лістападнымі трапічнымі лясамі. Вырошчваюць рыс, кукурузу, вострыя прыправы. Тут пашырана гвазьдзіковае дрэва.

Асноўны порт — Амбон.

Літаратура

рэдагаваць
  • Малукскія астравы // БелЭн у 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
  • George Miller (editor), To The Spice Islands And Beyond: Travels in Eastern Indonesia, Oxford University Press, 1996, Paperback, 310 pages, ISBN 967-65-3099-9
  • Severin, Tim The Spice Island Voyage: In Search of Wallace, Abacus, 1997, paperback, 302 pages, ISBN 0-349-11040-9
  • Bergreen, Laurence Over the Edge of the World, Morrow, 2003, paperback, 480 pages
  • Bellwood, Peter (1997). Prehistory of the Indo-Malaysian archipelago. Honolulu: University of Hawai’i Press. ISBN 0-8248-1883-0.
  • Andaya, Leonard Y. (1993). The World of Maluku: Eastern Indonesia in the Early Modern Period. Honolulu: University of Hawai’i Press. ISBN 0-8248-1490-8.
  • Donkin, R. A. (1997). Between East and West: The Moluccas and the Traffic in Spices Up to the Arrival of Europeans. American Philosophical Society. ISBN 0-87169-248-1.
  • Monk, Kathryn A., Yance De Fretes, Gayatri Reksodiharjo-Lilley (1997). The Ecology of Nusa Tenggara and Maluku. Singapore: Periplus Press. ISBN 962-593-076-0.
  • Van Oosterzee, Penny (1997). Where Worlds Collide: The Wallace Line. Ithaca: Cornell University Press. ISBN 0-8014-8497-9.
  • Wallace, Alfred Russel (2000; originally published 1869). The Malay Archipelago. Singapore: Periplus Press. ISBN 962-593-645-9.