Літоўскія сяляне (карціна Францішка Смуглевіча)

«Літо́ўскія сяля́не» (па-польску: Chłopi litewscy, па-летувіску: Lietuvos valstiečiai) — карціна Францішка Смуглевіча, напісаная каля 1775 году. Захоўваецца ў Летувіскім нацыянальным мастацкім музэі(lt) [1][2][3].

Літоўскія сяляне
Польская моваChłopi litewscy, Летувіская моваLietuvos valstiečiai
Мастак Францішак Смуглевіч
Год 1775
Тып алей, палатно
Памеры 57 × 45.5
Месцазнаходжаньне Летувіскі нацыянальны мастацкі музэй(lt)Вільня

Смуглевіч адмовіўся ад адлюстраваньня пэўнага сюжэта, замест гэтага паказаўшы абагульненыя народныя рысы чалавека, якія падкрэсьліваюць сялянскую годнасьць і ўнутраны спакой. Ціхая, гарманічная кампазыцыя малюнка, сьвятло, стрыманыя каляровыя тоны адпавядаюць клясычнай эстэтыцы[1].

  1. ^ а б Lietuvos valstiečiai(недаступная спасылка)  (лет.)
  2. ^ Pranciškus Smuglevičius. Lietuvos valstiečiai. XVIII a. pab.-XIX a. pr.  (лет.)
  3. ^ Lietuvos valstiečiai  (лет.)