Лявон Шыманец
Лявон Шыманец (8 траўня 1937, Стоўпцы — 14 красавіка 2022[1]) — дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР.
Лявон Шыманец | |
Дата нараджэньня | 8 траўня 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 красавіка 2022 (84 гады) |
Занятак | грамадзкі дзяяч |
Бацька | Уладзімер Шыманец |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Стоўпцах, у сям’і Эвэліны Шыманец (Пашкевіч) і Ўладзімера Шыманца — міністра фінансаў ва ўрадзе БНР. У дзяцінстве разам з бацькамі і сястрой Івонкай (цяпер — старшынёй Рады БНР) пераехаў спачатку ў Данію, а потым у Францыю.
У Парыжы Лявон Шыманец скончыў тэхнічную школу, працаваў у галіне авіяпрамысловасьці, мае шэраг вынаходніцтваў у галіне вайсковага авіябудаваньня.
На працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў узначальваў арганізацыю беларусаў Францыі «Хаўрус», быў сябрам Рады БНР, зьяўляючыся амбасадарам інтарэсаў беларускай нацыі ў Францыі. З аднаўленьнем незалежнасьці Беларусі Шыманец быў адным зь першых дзеячоў дыяспары, якія прыехалі на Бацькаўшчыну. Прычым Лявон працяглы час жыў у Менску, спрыяючы ажыцьцяўленьню некалькіх вельмі важных для маладой дзяржавы эўрапейскіх праектаў у галіне энэргетыкі.
Знаходзіцца ў рэгулярных кантактах з палітыкамі Францыі, ад якіх ён дамагаецца выразнай пазыцыі на карысьць падтрымкі нацыянальных сілаў у Беларусі.
Свой клопат пра Бацькаўшчыну Лявон перадаў дачцэ Вірджыніі, аўтарцы некалькіх кніг пра Беларусь і ініцыятарцы культурніцкіх, пераважна тэатральных ініцыятываў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лявону Шыманцу — 70 гадоў, Радыё Свабода, 9-05-2007