Засульле
вёска ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Засу́льле[4] — вёска ў Рубяжэвіцкім сельсавеце Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.
Засульле | |
трансьліт. Zasuĺlie | |
Першыя згадкі: | 16 ст.[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Рубяжэвіцкі |
Вышыня: | 165[2] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 333 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222662[3] |
СААТА: | 6254848030 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′52″ пн. ш. 26°49′53″ у. д. / 53.58111° пн. ш. 26.83139° у. д.Каардынаты: 53°34′52″ пн. ш. 26°49′53″ у. д. / 53.58111° пн. ш. 26.83139° у. д. |
± Засульле | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска існуе з 16 стагодзьдзя. Першапачатковыя ўладальнікі — татарскія князі Уланы (Улановічы). У 1592 годзе вёску набыў князь Яраш Жыжэмскі. На працягу 17 стагодзьдзя вёска разрастаецца, гэтаму спрыяе яе знаходжаньне на гандлёвым шляху Менск — Мір. У 18 стагодзьдзі на некаторы час вёска ўваходзіла ў склад уладаньняў Радзівілаў. У канцы 18 стагодзьдзя ўладальнік — Вінцэнт Дзерналовіч. У 19 стагодзьдзі права ўласнасьці перайшло да Крупскіх. У складзе міжваеннай Польшчы — да 1939 году.
Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Засульскага сельсавету. 28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Засульскага ў склад Рубяжэвіцкага сельсавету[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 333 чалавекі
- 1999 год — 411 чалавек
- 1999 год — 422 чалавекі, 186 двароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Засулле // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 5
- ^ Засулье - Фото Планета (рас.)
- ^ Засулье Белпочта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 461
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Zasule // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 454