Зьміцер Колас
беларускі літаратуразнаўца, перакладнік
Зьміцер Колас (29 сьнежня 1956, Менск) — беларускі перакладчык.
Зьміцер Колас | |
Род дзейнасьці | перакладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 сьнежня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэньня | Менск |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, перакладнік, выдавец |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня |
Бацька | Георгій Колас[d] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара Георгія Коласа. Малодшы брат Уладзімера Коласа. Скончыў перакладчыцкі факультэт Інстытута замежных моваў (1979). Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у Альжыры. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на францускім факультэце Інстытута замежных моваў. Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыкляпэдыкс». Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.
Бібліяграфія
рэдагавацьПераклаў на беларускую мову творы:
- Альбэра Камю — раман «Чужаніца»[1][2], аповесьць «Падзеньне»[1][2], апавяданьні[1][2], п’есы «Калігула»[3], «Праведнікі»[4] і інш.[1][2], эсэ[1][2] і інш. асобныя творы[5];
- Гі дэ Мапасана — апавяданьні «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба»[10];
- Алена Роб-Грые — раман «Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку»[11], апавяданне «Сцэна»[12];
- Наталі Сарот — апавяданьне «Трапізмы»[13];
- Люі Арагона — апавяданьне «Падсадная качка»[14];
- Франсуа Рабле — раман «Гарганцюа і Пантагруэль»[15][16];
- Бруна Шульца — апавяданьне «Самота»[17];
- Жаашэн дзю Бэле — урыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленьне францускай мовы»[18] і інш. творы[19];
- Сафія дэ Сэгюр — кніга для дзяцей «Зачаравая хатка» (1992);
- Шарль Пэро — кніга для дзяцей «Чарадзейныя казкі» (1993);
- Шарль Бадлер — маленькія паэмы прозай[20];
- Рэнэ Дэкарта — «Развагі аб мэтадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках»[21];
- Нікалё Мак’явэльлі — «Уладар»[22];
- Жака Дэрыды — «Акрамя імя» (1997);
- Поля Вэйна — «Ці верылі грэкі ў свае міты? Эсэ пра стваральнае ўяўленьне» (2000);
- Эжэна Янэска — п’есы «Непадкупны забойца»[23], «Лысая спявачка»[24][25];
- Андрэ Русэна — п’еса «Хатка»[26]
- Сэмюэля Бэкета — п’еса «Канец гульні»[27]
- Франсіса Вэбэра — п’еса «Вячэра з дурнем»[28]
- Жана Лякуцюра — кніга «Шарль дэ Голь»[29]
- Патрыка Бэсона — раман «Ліст да страчанага сябра»[30]
- Мішэля Ўэльбэка — «Магчымасьць выспы» (2012)[31]
Таксама пераклаў урыўкі зь «Песьні пра Ралянда»[32].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Камю, А. Выбраныя творы / Альбер Камю; пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. І. Сая. — Мн: Маст. літ., 2005. — 431 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). — ISBN 985-02-0749-3
- ^ а б в г д серыі «Скарбы сусьветнай літаратуры» (2005)
- ^ зборнік «Пры зачыненых дзьвярах» (1995)
- ^ серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2
- ^ часопіс «Крыніца»
- ^ зборнік «Пры зачыненых дзвярах» (1995)
- ^ (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2)
- ^ зборнік «Мур: Апавяданні» (1991)
- ^ «Мур» (2004, серыя «Літаратурная скарбонка»)
- ^ зборнік «Навелы», 1987
- ^ серыя «Літаратурная скарбонка», 2005
- ^ Французская навела XX стагоддзя / Уклад., прадм., звесткі пра аўтараў Л. Казыры; Пер. з фр. А. Асташонак і інш.. — Мн.: Маст. літ., 1992. — 351 с. — ISBN 5-340-00280-2
- ^ «Французская навела ХХ ст.», 1992…
- ^ («Французская навела ХХ ст.», 1992)
- ^ «Крыніца», № 7 (1), 1994
- ^ Літаратура народаў свету: Хрэстаматыя-дапам. для X кл. сярэдн. школ Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. — Мн.: БГАКЦ, 1995. — 432 с. — ISBN 985-6012-15-5
- ^ зборнік «Цынамонавыя крамы», 2006
- ^ «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
- ^ а б в анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»
- ^ (альманах «Далягляды», 1983)
- ^ («Галерэя чалавечай думкі», 2007)
- ^ «Галерэя чалавечай думкі», 2008
- ^ серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 1
- ^ альманах «Далягляды», 1992
- ^ зборнік «Пры зачыненых дзвярах», 1995
- ^ (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 1)
- ^ (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2)
- ^ серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 3
- ^ серыя «Постаці гісторыі», 2009
- ^ серыя Littera scripta, 2010
- ^ серыя Littera scripta, 2012
- ^ «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», Ч.1.