Тамаш Грыб

беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч
(Перанакіравана з «Т. Грыб»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыб (значэньні).

Тамаш Тамашавіч Грыб, псэўданімы: Глеба, Т; Н-ка; Небарака; Небарака, Антон; Т.; Т. Г.; Т-г; Т-ш; A. N.; G-be; Ge, Tomasz; N-ka, A.; Niebaraka, Anton; T. (лац.); Т. Н. (лац.), Тита, В.[1] (19 сакавіка 1895 в. Паляны, Смаргонскі раён — 25 студзеня 1938, Прага) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч.

Тамаш Грыб
лац. Tamaš Hryb
па-беларуску: Тамаш Тамашавіч Грыб
Тамаш Грыб, 1923 год
Тамаш Грыб, 1923 год
Сьцяг Беларусі Міністар унутраных справаў БНР
13 сьнежня 1919 — 23 жніўня 1923
Папярэднік: Кузьма Цярэшчанка
Наступнік: не было
Сьцяг Беларусі Міністар земляробства БНР
21 лютага 1918 — ліпень 1918
Папярэднік: не было
Наступнік: Аркадзь Смоліч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 сакавіка 1895
в. Паляны, Астравеччына
Памёр: 25 студзеня 1938 (42 гады)
Прага, Чэхаславаччына
Партыя: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў
Сужэнец: Паўліна Мядзёлка і Палута Бадунова
Адукацыя:
Кіраўнікі Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у 1928 годзе. Зьлевага направа: Францішак Грышкевіч — сакратар, Васіль Русак — скарбнік, Вячаслаў Лаўскі — старшыня, Адольф Клімовіч — адзьдзел міжнародных зносін, Тамаш Грыб — віцэ-старшыня.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пецярбурскім псыханэўралягічным інстытуце, дзе зблізіўся зь беларускім рухам.

З 1916 году — у войску, удзельнік Першай сусьветнай вайны на Румынскім фронце[2]. Дэлегат І Усебеларускага зьезду (сьнежань 1917 году), на якім быў арыштаваны бальшавікамі. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкаму ў 1918, займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных справаў.

Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.

Удзельнік 3-га Ўсерасейскага зьезду Саветаў у 1918. У 1918 годзе чытаў лекцыі на курсах беларусазнаўства ў Менску. На пачатку 1919 году выдае ў Вільні газэту «Грамадзянін». З красавіка 1919 году — у Гародні, дзе супрацоўнічае ў газэце «Родны край», затым — у Менску. Двойчы ў 1919 годзе зьняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасьць. Інтэрнаваны ў лягеры Домбэ пад Кракавам, адкуль уцёк.

Напрыканцы 1920 году выехаў у Коўна, удзельнічаў тут у выданьні газэты «Сялянская доля». Удзельнік Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі (Прага, 1921). З 1922 году — у Чэхіі. Скончыў філязофскі факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1928). Абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Пытаньне народу і нацыі»[3] (паводле іншых зьвестак — «Паляне: пытаньне народу і нацыі»[4]).

Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюзу. Удзельнік 8-га кангрэсу Міжнаронай студэнцкай канфэрэнцыі ў Празе ў 1926 годзе. Адзін з кіраўнікоў і старшыня з 1930 году да 1932 году Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў (АБСА).[5][6][7] Удзельнічаў у працы Беларускай Рады ў Празе. З 1930 году працаваў тут у Славянскай бібліятэцы.

У 1934—1938 гадах — загадчык беларускага замежнага архіва ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадзкай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцьця Беларусі ў часопісах «Студэнцкая думка», «Золак», «Iskry Skaryny». Перакладаў публіцыстыку з расейскай і чэскай моваў. Складаў бібліяграфію беларусазнаўства.

Ня вытрымаў цяжкіх ускладненьняў грыпу й памёр. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе[8].

Літва і ліцьвіны

рэдагаваць

У 1934 годзе ў сваім артыкуле «На два франты (Галоўныя засады вызвольнай праграмы беларускага народу)» падкрэсьліваў беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага і адрознасьць ліцьвінаў ад жамойтаў (летувісаў)[9]:

  Хай нас ня блытаюць розныя найменьні дзяржавы, утворанай на рубяжы XIII—XIV стагодзьдзяў на вагромністым абшары Усходняе Эўропы, найменьні, якія ўжываюцца ў сучаснай гістарычнай літаратуры — Літва, Русь, Западная Русь, Літоўская Русь, Вялікае Князьства Літоўскае, Вялікае Князьства Літоўска-Рускае, Вялікае Князьства Літоўска-Беларускае, Вялікае Князьства Беларуска-Літоўскае, а таксама: Западная Русь пад уладаю Літвы, Беларусь пад Літоўскім панаваньнем ды інш. Усё гэта ёсьць выплад надзіву годнага непаразуменьня і зблытаніны паняцьцяў. Трымаймося фактаў гістарычнае рэчаістасьці: мова і культура беларускага народу былі пануючымі ў гэнай дзяржаве. Вось жа: гэта была беларуская дзяржава! <…> Трэ мець на ўвазе пры гэтым і адрознасьць паміж Ліцьвінамі (старадаўнымі Люцічамі, Велетамі або Волатамі) і Жмудзінамі. Асабліва сяньня трэ мець на ўвазе гэну адрознасьць, калі Жмудзіны, прыняўшы старадаўнае найменьне Літва, імкнуцца прыўласьніць і гістарычны зьмест гэтага слова — гістарычную мінуўшчыну беларускага народу  

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жонкі — Паўліна Мядзёлка, Палута Бадунова.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць