Францішак Грышкевіч
Францішак (Франук) Грышкевіч (1904 або 1906, мястэчка Сухаволя Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні — 1946, Менск) — беларускі паэт, публіцыст, перакладнік, пэдагог. Доктар філязофіі (1931).
Францішак Грышкевіч | |
Дата нараджэньня | 22 жніўня 1904[1] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1946 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, перакладнік, паэт |
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1926), літаратурны факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1931). На 3-м і 4-м зьездах Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў ў Празе абіраўся сакратаром ураду АБСА.
Ад 1940 загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (1944), за што быў арыштаваны ў Вільні, пасьля заняцьця места Чырвонай Арміяй.
Публікаваўся ў газэтах «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», часопісе «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Iskry Skaryny», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», «Przegląd Wileński». Перакладаў з чэскай, нямецкай, сэрбахарвацкай, украінскай, славенскай моваў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім менскія выданьні.
Творы
рэдагаваць
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ^ J. Z litaraturnaj nivy. Fr. Hryškievič. «Viesnavyja melodyi». // Biełaruskaja Krynica : palityčnaja, hramadzkaja i literaturnaja hazeta. — 30 vieraśnia 1927. — № 40. — С. 2, 3.
Літаратура
рэдагаваць- Вяртаньне да сваіх, Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык. — Беласток: Беларускі Саюз у Рэчыпаспалітай, 1999. — 190 с.
- Грышкевiч, Францішак / біяграфічныя зьвесткі — Л. В. Войцік, А. В. Мальдзіс; бібліяграфія — Я. А. Гарадніцкі // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1993. — Т. 2, Верабей-Іваноў. — С. 272—273. — ISBN 5-85700-060-2.
- ГРЫШКЕВІЧ Францішак // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Мікалай Мікуліч. Паэзія Францішка Грышкевіча: матывы, вобразы, пафас. // Веснік БДУ : часопіс. — 2008. — № 1. Сер. 4. — С. 6—9.
- Янка Саламевіч. «Францішак Грышкевіч». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 488.