Туча
Ту́ча[1] (таксама — Ту́чы[1][a]) — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Кухчыцкага сельсавету.
Туча | |
трансьліт. Tuča | |
Сядзібны дом у Тучы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Клецкі |
Сельсавет: | Кухчыцкі |
Насельніцтва: | 494 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1793 |
Паштовы індэкс: | 222654 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′0″ пн. ш. 26°32′0″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 26.53333° у. д.Каардынаты: 52°58′0″ пн. ш. 26°32′0″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 26.53333° у. д. |
± Туча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ часы Вялікага Княства Літоўскага вёска адносілася да Наваградзкага ваяводзтва, а пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Слуцкага павету Менскай губэрні.
Да 1939 году вёска Туча належала старажытнаму шляхецкаму роду Яленскіх гербу «Корчак». Напачатку 1630-х вёскі Дунайчыцы і Туча набыў польны стражнік Вялікага Княства Літоўскага Павал Яленскі. Маёнтак Туча (разам з Дунайчыцамі, Капаткевічамі, Людзяневічамі і Лучыцамі) стаў адной зь сядзіб Яленскіх, якія мелі шмат маёнткаў у Наваградзкім ваяводзтве і ў Мазырскім павеце, дзе займалі высокія земскія пасады і лічыліся рэгіянальнай элітай.
Пасьля Паўла Яленскага вёскі Туча і Дунайчыцы перайшлі да яго сына Яна Яленскага, мазырскага земскага пісара, а пасьля мазырскага земскага судзьдзі, які выбіраўся ад Мазырскага павету паслом на элекцыйныя соймы (1669, 1674) і дэпутатам (1726) у Трыбунал ВКЛ. Ад Яна вёска перайшла да яго сына Антона-Даджыбога Яленскага, мазырскага падчашага (1702—1731), а пасьля да ўнука — наваградзкага кашталяна (1780—1795) Гедэона Яленскага (1712—1798), які пабудаваў у Дунайчыцах, побач са старым, маленькім мураваным (пазьней празваным «кашталянка»), новы драўляны атынкаваны і пакрыты гонтай палац. У Тучы Яленскія ў канцы XVIII стагодзьдзя пабудавалі пакрыты гонтай мураваны палац у стылі клясыцызму з порцікам, упрыгожаным чатырма іянічнымі калёнамі. Каля палаца быў разьбіты парк, перад палацам быў пасаджаны газон і траўнік, а таксама пабудавана ўязная брама з алеяй дрэваў да палацу. На працягу XIX стагодзьдзя вёска належала розным прадстаўнікам роду Яленскіх.
Да 1914 году маёнтак быў стылёва ўпарадкаваны, падчас Першай сусьветнай вайны будынак быў разграблены. Зьнікла каштоўная калекцыя слуцкіх паясоў, якая налічвала некалькі дзясяткаў штук. Па вайне двор быў адрэстаўраваны і ўпарадкаваны.
Пасьля Рыскай мірнай дамовы (1921) вёска апынулася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай і належала Марыяну-Казіміру Яленскаму (1864—1922). Яе апошняй уладальніцай была жонка графа Андрэя Мяльжынскага — графіня Ядвіга Мяльжынская (1914—?), дачка Марыяна-Казіміра Казіміравіча Яленскага (1864—1922) і яго жонкі Марыі Кончы (1876—1941).
У 1939 годзе вёска, як і іншая тэрыторыя паўночна-ўсходніх ваяводзтваў Другой Рэчы Паспалітай (Заходняя Беларусь), увайшла ў склад БССР, маёнтак быў канфіскаваны савецкай уладай. Пасьля Другой сусьветнай вайны там знаходзілася сядзіба мясцовага калгасу.
Маёнтак Туча быў апісаны ў 2-м томе «Гісторыя рэзыдэнцыяў на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай» Рамана Афтаназы.
Да 28 траўня 2013 году вёска была цэнтрам Тучанскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 494 чалавекі
- 1999 год — 770 чалавек
Інфармацыя ля турыстаў
рэдагавацьУ Тучы захаваліся фрагмэнты комплексу былой сядзібы Яленскіх: сядзібны дом, вадаёмы, фрагмэнты парку, рэшткі гаспадарчых пабудоваў i сьпіртзаводу (апошняя чвэрць XVIII — пачатак XX ст.).
У сьнежні 2011 г. увесь сядзібна-паркавы комплекс Яленскіх у Тучы на аўкцыёне быў набыты італьянска-беларускай кампаніяй «Дольчэ Аўта», якая паводле дамоўленасьці павінна была аднавіць сядзібу ў першасным выглядзе і стварыць там турыстычны аб’ект[3].
-
Сядзібны дом
-
Драўляны сьвіран
-
Кузьня
-
Сьпіртзавод
Заўвагі
рэдагаваць- ^ мн. каля Тучо́ў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 216
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Арцём Мартыновіч: Сядзіба Чачотаў з разбуранымі пакоямі даражэй за замак у Венгрыі, Эўрарадыё, 2012-05-30
Літаратура
рэдагаваць- Раман Афтаназы Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТуча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў