Тучанскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Ту́чанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Туча.

Гісторыя рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Межнаслабодзкі сельсавет у складзе Клецкага раёну Баранавіцкай вобласьці8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Нясьвіскага раёну. 26 лютага 1966 году сельсавет перайменаваны ў Тучанскі. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Клецкаму раёну.

21 студзеня 2004 году вёскі Стралкава і Янавічы перададзеныя ў склад Красназьвёздаўскага сельсавету[1].

28 сьнежня 2007 году ліквідаваная вёска Навінкі; вёска Панач-Мураванка далучаная да вёскі Дунайчыцы[2].

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, вёскі Бабічы, Карацак, Межная Слабада перададзеныя ў склад Галынкаўскага сельсавету; вёскі Дунайчыцы, Масьцілавічы, Рудкі, Трацьцякі, Туча — у склад Кухчыцкага сельсавету[3].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць