Іянічны ордэр — адзін з трох старажытнагрэцкіх архітэктурных ордэраў. Ад больш раньняга дарычнага ордэру адрозьніваецца большай лёгкасьцю прапорцыяў і дэкорам усіх яго частак. Адметнай рысай іянічнага ордэру зьяўляецца спосаб афармленьня капітэлі, якая выконваецца ў выглядзе дзьвюх процілегла разьмешчаных валют. Іянічны ордэр у часы антычнасьці лічыўся «жаночым» ордэрам, за кошт сваёй вытанчанасьці і дадатковых разнастайных упрыгажэньняў.

Іянічны ордэр: 1антаблемэнт, 2калёна, 3карніз, 4фрыз, 5архітраў, 6капітэль, 7 — ствол, 8база, 9стылабат, 10стэрэабат.
Старажытнагрэцкая іянічная калёна ў кнізе Nordisk familjebok, 1910 год
Капітэль калёны Эрэхтэёна, Атэнскі акропаль

Узьнік у сярэдзіне VI стагодзьдзя да н. э. у Іёніі на паўночна-заходнім узьбярэжжы Малой Азіі ля Эгейскага мора. Распаўсюдзіўся па тэрыторыі Старажытнай Грэцыі ў V стагодзьдзі да н. э.

Першым зь вялікіх іянічных храмаў быў храм Геры на Самасе, пабудаваны прыблізна ў 570—560 гадах да н. э. архітэктарам Раікасам і неўзабаве разбураны ў выніку землетрусу.

Найбольш выразным прадстаўніком іянічнага ордэра стаў Храм Артэміды Эфэскай, прызнаны адным зь «Сямі цудаў сьвету».

Літаратура

рэдагаваць