Менская кальцавая аўтамабільная дарога

(Перанакіравана з «МКАД»)

Ме́нская кальца́вая аўтамабі́льная даро́га[1] (МКАД, М9) — аўтамабільная магістраль у Менску, большая частка якой праходзіць па адміністрацыйнай мяжы гораду.

М9
Менская кальцавая аўтамабільная дарога
МКАД
Рэканструкцыя ля Курапатаў (2000)
Краіна Беларусь
Статус камунальная
Уласьнік Менская гарадзкая рада дэпутатаў
Кіруецца Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Даўжыня 56,4 км
Пачатак Аўтамагістраль М2
Канец Аўтамагістраль М2 (56,4 км)
Дарожнае пакрыцьцё асфальт
Дата адкрыцьця 1963

Гісторыя

рэдагаваць

Менская кальцавая аўтадарога была пабудаваная ў 1956—1963 гадох і была аднесеная да трэцяе катэгорыі аўтадарог. Яна мела па адной паласе ў кожным кірунку, шырыня складала 7,5 мэтраў. У 1980 годзе была распачатая рэканструкцыя дарогі, падчас якой было пабудавана 26,8 кілямэтраў чатырохпалоснай дарогі першай катэгорыі, і астатнія 29,4 — другой катэгорыі зь дзьвюма паласамі. Апошнюю разбудову скончылі 7 лістапада 2002 году. У 2013 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаў дарогу з рэспубліканскай у камунальную ўласнасьць Менску.

На 2013 год дарога належала да 1-й тэхнічнай катэгорыі, мела 6 палосаў руху шырынёй 29 мэтраў. Мела 24 транспартныя разьвязкі(en), 5 мастоў, 26 шляхаправодаў(en), 6 надземных і 16 падземных пешаходных пераходаў(en). На ўсім працягу дарогі меліся ліхтары асьвятленьня, 147,3 кілямэтру бар’ернай агароджы(en), 2,4 кілямэтру шумазасьцерагальных экранаў(en). Пры дарозе дзейнічала 3 мэтэастанцыі(en) і 6 электронных таблё са зьвесткамі для кіроўцаў, знаходзілася каля 1500 дарожных знакаў[2].

10 ліпеня 2013 году Дзяржаўная аўтаінспэкцыя Менску выставіла 7 стацыянарных фотакамэраў для выяўленьня перавышэньня дапушчальнай хуткасьці на 5 найбольш небясьпечных участках МКАД: 0 км — на скрыжаваньні з праспэктам Незалежнасьці, 2 км — на перасячэньні з вуліцай Скарыны, 10 км — з вуліцай Машынабудаўнікоў, 24 км — з праспэктам Дзяржынскага і 39 км — з вуліцай Ціміразева. За першыя 5 дзён працы фотакамэры засьведчылі 2869 перавышэньняў хуткасьці (574 штодзень), зь іх 98 кіроўцаў перавысілі на больш як 30 км/гадз., 404 — на больш як 20 км/гадз. і 2367 (82,5%) — на больш як 12 км/гадзіна[3].

Асноўныя разьвязкі

рэдагаваць
Адлегласьць У Менск Зь Менску Кірункі
0 км   пр. Незалежнасьці М2 Маскоўская шаша Нац. аэрапорт Мінск, Барысаў, Ворша
2 км   вул. Ф. Скарыны вул. акад. Купрэвіча
8 км   Байкальская вул.
9 км   Партызанскі пр. М4 М5 Магілёўская/Гомельская шаша Магілёў, Бабруйск, Гомель
11 км   Сьвіслацкая вул. Сьвіслацкая вул.
14 км   Ташкенцкая вул.
16 км   вул. Чыжэўскіх
18 км   Ігуменскі тракт, вул. Маякоўскага вул. Бабушкіна Калядзічы
21 км   вул. Кіжаватава Р23 Слуцкая шаша Слуцак, Салігорск, Сеніца
23 км   вул. Казінца
24 км   вул. Напалеона Орды вул. Курчатава
25 км   пр. Дзяржынскага Р1 Берасьцейская шаша Койданаў, Баранавічы, Берасьце
27 км   вул. Громава вул. Громава
28 км   вул. Слабадзкая Азярцоўскі тракт
31 км   вул. Шаранговіча 4-ы зав. Мантажнікаў
33 км   вул. Мазурава
34 км   вул. Прытыцкага М6 М7 E28 Ракаўская шаша Ліда, Горадня, Ашмяны, Вільня, Бэрлін
39 км   вул. Ціміразева Р28 Заслаўская шаша Маладэчна, Нарач
40 км   пр. Пераможцаў
46 км   Даўгінаўскі тракт Р58 Папярнянская шаша Мядзел, Нарач
53 км   Лагойскі тракт М3 Лагойская шаша Лагойск, Полацак, Віцебск
56 км   Усіхсьвяцкая вул. вул. Гінтаўта

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Мінгарсавет захаваў назву МКАД(недаступная спасылка)
  2. ^ Менская кальцавая аўтадарога // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 лютага 2013 г. Праверана 13 лютага 2013 г.
  3. ^ Стацыянарныя камэры на МКАД фіксуюць // Зьвязда : газэта. — 17 ліпеня 2013. — № 130 (27495). — С. 2. — ISSN 1990-763x.