Цэнтральны аўтавакзал (Менск)

аўтобусны вакзал у Менску (Беларусь)

Цэнтральны аўтавакзал — аўтавакзал у Менску. Разьмешчаны каля Прывакзальнай плошчы ў цэнтральнай частцы гораду.

Новы будынак аўтавакзалу
Будынак вакзалу да зносу
Плятформы і будынак вакзалу за некалькі дзён да зносу

Гісторыя

рэдагаваць

Аўтавакзал быў пабудаваны на месцы былой воданапорнай вежы і пачаў сваю працу ў 1962 годзе.

15 жніўня 2007 году[1] вакзал быў зачынены на рэканструкцыю, а ў лістападзе ўжо быў дэмантаваны. На яго месцы пабудаваны новы комплекс, які адчыніў свае дзьверы ў 2011 годзе.

Новы комплекс складаецца зь пяці ўзроўняў: на першым, падземным, разьмешчаны тэхнічныя памяшканьні й камэры захоўваньня, на першым паверсе — касы й залі чаканьня. Вышэй знаходзяцца офісы й крамы.[2] Каля вакзалу таксама разьмешчаны пяціўзроўневы паркінг, агульная плошча якога вырасла на 75% — з 2 да 3,5 тыс. м². Аўтавакзалу нададзены статус міжнароднага, праз што магчымы рэгулярныя рэйсы ў Кіеў, Маскву, Варшаву, Прагу і іншыя.[3]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Цэнтральны аўтавакзал (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 53°53′24″ пн. ш. 27°33′21″ у. д. / 53.89° пн. ш. 27.55583° у. д. / 53.89; 27.55583