Менскі чыгуначны вакзал
Каардынаты: 53°53′27.05″ пн. ш. 27°33′2.31″ у. д. / 53.8908472° пн. ш. 27.5506417° у. д.
Ме́нскі чыгу́начны вакза́л (да 1928 году — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнае станцыі «Менск-Пасажырскі». У цэнтар можна трапіць з дапамогай станцыі Вакзальная.
Гісторыя
рэдагавацьПершы будынак чыгуначнага вакзалу быў пабудаваны ў Менску ў 1871—1874 гадох. У 1890 годзе замест яго быў пабудаваны мураваны будынак, па-над пуцямі быў узьняты мост, які праіснаваў да 1964 году. Замест яго быў пабудаваны падземны пераход да плятформаў.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзалу быў зьнішчаны, з-за гэтага ён быў перабудаваны ад пачатку. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 годзе і праіснаваў да 1991, калі яго дэмантавалі для пабудовы новага сучаснага чыгуначнага вакзалу. Стварэньне новага комплексу пачалося ў 1985 годзе. Да канца 1980-х у працу была ўведзеная першая чарга, якая складалася з залі чаканьня й 13-павярховага будынку. З прычыны разпаду СССР і браку фінансаў у поўную моц будаваньне пачалося зноў напрыканцы стагодзьдзя, але ўжо па перагледжаным праекце.
30 сьнежня 2000 году новы будынак вакзалу распачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў зьвязвае вакзал з чыгуначнымі плятформамі, Цэнтральным аўтавакзалам, станцыяй мэтро «Плошча Леніна», Прывакзальнай плошчай.
Напрамкі
рэдагавацьНа 2009 год цягнікі з вакзалу хадзілі ў наступных напрамках:
Акрамя міжнародных перавозак, вакзал абслугоўвае міжмескія і прымескія маршруты Баранавіцкага, Маладэчанскага, Аршанскага й Асіповіцкага напрамкаў.