РВЗ-ДЭМЗ

мадэль трамваю

РВЗ-ДЭМЗ — беларускі мадэрнізаваны варыянт трамвайнага вагону РВЗ-6М2. Атрымліваўся ў выніку капітальна-аднаўленчага рамонту з заменай кузава. Новы кузаў вырабляўся на Дзяржынскім экспэрымэнтальна-мэханічным заводзе (ДЭМЗ). Рамонт займаў ~2 месяца і вырабляўся ў трамвайным дэпо Менску ў 1999—2003 гадах. Усяго пераабсталявана 15 вагонаў, усе яны эксплюатаваліся ў Менску да 2008 году.

Трамвай РВЗ-ДЭМЗ №391 на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Канструктыўныя асаблівасьці

рэдагаваць
  • кабіна кіроўцы і сыстэмы кіраваньня па ўсіх парамэтрах аналягічныя РВЗ-6
  • у салёне ўсталяваныя плястыкавыя сядушкі беларускай вытворчасьці

Сьпіс выпушчаных вагонаў

рэдагаваць
Нумар Год выпуску Месца эксплюатацыі Стан
379 1999 г. Менск сьпісаны
380 1999 г. Менск сьпісаны
382 1999 г. Менск пераабсталяваны ў грузавую плятформу пад нумарам 385
385 1999 г. Менск сьпісаны
391 2000 г. Менск сьпісаны
399 2000 г. Менск сьпісаны
410 2000 г. Менск сьпісаны
414 2000 г. Менск сьпісаны
439 2001 г. Менск сьпісаны
447 2001 г. Менск сьпісаны
456 2001 г. Менск сьпісаны
466 2002 г. Менск сьпісаны
472 2002 г. Менск сьпісаны
490 2002 г. Менск сьпісаны
506 2003 г. Менск сьпісаны

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць